ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Культурна-асветніцкая акцыя “Крок у будучыню”
Усе ўзросты "Маладосці"!

Экалагічны менеджмент як элемент устойлівага развіцця арганізацыі

Экалагічны менеджмент як элемент устойлівага развіцця арганізацыі
Іншыя навіны

25 красавіка ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы адбудзецца навуковае кафэ “Экалагічны менеджмент як элемент устойлівага развіцця арганізацыі”.


Мерапрыемства праводзіцца грамадcкім аб’яднаннем “Жыццё пасля Чарнобыля” ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай (РНТБ) пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Раў і Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі ў межах Тыдня ўстойлівага развіцця – 2013, які праходзе з 20 па 28 красавіка 2013 года пад лозунгам “Партнёрства ў дзеянні”.

Чарговае пасяджэнне навуковага кафэ прысвечана тэме экалагічнага менеджменту як складовага элемента стратэгіі ўстойлівага развіцця арганізацыі і яго ролі для сацыяльных устаноў, а таксама мясцовых улад, якія ўсведамляюць неабходнасць змянення свядомасці людзей (грамадзян, навучэнцаў, студэнтаў, кліентаў і г.д.) для станоўчых змен у агульнай экалагічнай сітуацыі і, у прыватнасці, памяншэння спажывання энергарэсурсаў, а таксама магчымасці ажыццяўлення грамадскай экалагічнай сертыфікацыі “Белы бусел”. У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: “Экапартнёрства”, “Наш след”, “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, “Эканамічны Полюс”. Гэта дапаможа прысутным бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю і магчымасцямі грамадскіх экалагічных арганізацый Беларусі, каб выкарыстоўваць метадычны патэнцыял апошніх у працы дзяржаўных сацыяльных устаноў і мясцовых улад для паляпшэння агульнай экалагічнай сітуацыі.

У межах кафэ адбудзецца тэлемост з горадам Жодзіна,пад час якога ўдзельнікі пасяджэння пазнаёмяцца з меркаваннем экспертаў з Германіі.

У межах інфармацыйнай падтрымкі мерапрыемства будзе прадстаўлена тэматычная выстаўка літаратуры з фонду бібліятэкі па ўстойлівым развіцці РНТБ.

Да ўдзелу ў навуковым кафэ запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых улад, а таксама прадстаўнікі самых розных арганізацый, якія працуюць з людзьмі (навучальныя ўстановы, установы аховы здароўя, бібліятэкі, атэлі, банкі і інш.).

Умовы удзелу, рэгістрацыйная форма для заявак, а таксама праграма навуковага кафэ і магчымыя змяненні ў ёй размешчаны на сайце http://www.rlst.org.by/ .

Кантакты арганізатараў:
Загадчык аддзела камунікацый і інфармацыі па ўстойлівым развіцці РНТБ – Вольга Кулік, тэл.: (8 017) 203 34 80, (8 029) 636 90 02, факс:(8 017) 203 31 38, e-mail: obm@rlst.org.by .
Менеджар праектаў ГА “Жыццё пасля Чарнобыля“ – Ларыса Якавюк, тэл.: (8 017) 71 76 398; (8 029) 335 57 08, e-mail: lar-yakoviuk@yandex.by .

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 7, пакой 503.

Крыніца: Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам