ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да Дня беларускага пісьменства – пра пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў
Усё пра мумi-тролей

“Дзікае паляванне караля Стаха” плануецца перакласці на кітайскую мову

“Дзікае паляванне караля Стаха” плануецца перакласці на кітайскую мову
Іншыя навіны

Гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха плануецца перакласці на кітайскую мову. Гэты маштабны міждзяржаўны праект, прымеркаваны да 90-гадовага юбілею беларускага класіка, беларуская дэлегацыя абмяркоўвала з кітайскімі выдаўцамі ў межах 26-й Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі.

Як адзначыў кіраўнік дэлегацыі, намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі, супрацоўніцтва нашых краін у галіне кнігавыдання доўжыцца не адзін год і мае канкрэтныя вынікі. Так, у Мінску ў перакладзе на беларускую і рускую мовы выдадзеныя ўжо больш за 30 кітайскіх аўтараў, ад класікаў Лі Бо, Ван Вэя, Ду Фу да сучасных літаратараў паэта Ван Гочжэня і славіста Ван Цзянчжаа. Пры фінансавай падтрымцы кітайскага боку ў Беларусі выйшлі тэматычныя нумары часопісаў “Нёман”, “Маладосць”, “Бярозка” і “Вясёлка”. У Кітаі, у сваю чаргу, сёлета ўбачылі свет “беларускі” нумар аўтарытэтнага часопіса “Захад” і адмысловае выданне “10 выдатных людзей Беларусі” (яно ўключае, у прыватнасці, літаратурныя біяграфіі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і балетмайстра Валянціна Елізар’ева, першадрукара Францыска Скарыны), а ў хуткім часе выйдзе з друку кніга Сі Цзіньпіна пра дзяржаўнае кіраванне – на беларускай мове.

Наступным крокам мусіць стаць пераклад і распаўсюджванне на тэрыторыі Кітайскай народнай рэспублікі твораў беларускіх аўтараў. У якасці пілотнага праекта абраная кніга Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. І хоць адзін толькі высакаякасны прафесійны пераклад твора на кітайскую мову, паводле ацэнак спецыялістаў, абыдзецца ў 15–17 тысяч долараў, але гэтую работу абодва бакі лічаць важнай і перспектыўнай. Сярод іншых праектаў, якія выклікалі цікавасць у кітайскіх выдаўцоў, – пераклад беларускіх народных казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, сумесны выпуск вучэбнай літаратуры, дапаможнікаў і мультымедыйных дадаткаў да яе.

Аўтар: Вікторыя Захарава.

Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам