ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Навагодні серпанцін
Завяршаючы Год навукі: падведзены вынікі, вызначаны перспектывы

Дзетак будуць частаваць сапраўднай шведскай каляднай кашай

Дзетак будуць частаваць сапраўднай шведскай каляднай кашай
Іншыя навіны

21 снежня адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста “Калядная каша” ў перакладзе на беларускую мову.


Імпрэза пройдзе ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў.

У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзяды Маразы, бываюць сапраўднымі і не.

Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста “Калядная каша”.

Урывак з кнігі прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч. Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца.

Перакладчыца гэтай і іншых сучасных шведскіх дзіцячых кніг Надзея Кандрусевіч распавядзе пра сваю працу і адкажа на пытанні.

На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыякніг па творах Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус” на трох CD – усе гісторыі вядомага шведскага аўтара (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы па-беларуску Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.

Імпрэза адбудзецца 21 снежня (чацвер) а 17-й гадзіне ў кавярні “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

Уваход вольны!

Крыніца: Новы час

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам