ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Першая сустрэча Купалы і Коласа
“Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі” – міжрэгіянальны семінар для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці

Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня ў Добрушы

Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня ў Добрушы
Іншыя навіны

Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.

Пачатак гэтай традыцыі пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3–4 верасня 2022 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.

Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя – Івана Пятровіча Шамякіна.

У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята – Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачынае рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”, якая стартуе 31 жніўня і завершыцца 4 верасня ў Добрушы.

2 верасня Міністэрства інфармацыі правядзе Міжнародны круглы стол “Вечныя каштоўнасці праз кнігі. У аснове справядлівасць” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.

3–4 верасня будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, прадстаўленая 4 тэматычнымі павільёнамі: “Бацькаўшчына”, “Слова пісьменніка”, “Белдрук”, “Белкніга”.

На працягу двух дзён будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, пляцоўкі для дзяцей і моладзі, кропкі харчавання.

3 верасня (у суботу) пройдуць “Добрушскія чытанні”, падрыхтаваныя сумесна Мінінфармам і Нацыянальнай акадэміяй навук. Канферэнцыя ўключае навуковыя даклады, прысвечаныя Году народнага адзінства і асвятленню гісторыка-культурнай спадчыны добрушскай зямлі.

У гэты ж дзень запланавана адкрыццё помніка Івану Шамякіну – ураджэнцу Добрушскага раёна, вядомаму пісьменніку, сцэнарысту і драматургу.

Таксама адбудзецца традыцыйная цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXIХ Дню беларускага пісьменства.

Асноўнай падзеяй дня стане Урачыстая цырымонія адкрыцця XXIX Дня беларускага пісьменства, падчас якой адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

4 верасня пачнецца з традыцыйнай Боскай літургіі, якой і завершыцца навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”.

Урачыстыя мерапрыемствы з удзелам грамадскасці і моладзі пройдуць ля мемарыяльнага комплексу “Памяць”.

На галоўнай сцэне Саюз пісьменнікаў Беларусі прэзентуе літаратурна-патрыятычны праект “Бачу Беларусь такой”.

Урачыстая цырымонія закрыцця пачнецца а 14-й гадзіне на Галоўнай сцэне свята.

Завершыцца канцэрт закрыцця перадачай вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе – г. Гарадку Віцебскай вобласці.

Даведка

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у гарадах:

  • 1994 – Полацк
  • 1995 – Тураў
  • 1996 – Навагрудак
  • 1997 – Нясвіж
  • 1998 – Орша
  • 1999 – Пінск
  • 2000 – Заслаўе
  • 2001 – Мсціслаў
  • 2002 – Мір
  • 2003 – Полацк
  • 2004 – Тураў
  • 2005 – Камянец
  • 2006 – Паставы
  • 2007 – Шклоў
  • 2008 – Барысаў
  • 2009 – Смаргонь
  • 2010 – Хойнікі
  • 2011 – Ганцавічы
  • 2012 – Глыбокае
  • 2013 – Быхаў
  • 2014 – Заслаўе
  • 2015 – Шчучын
  • 2016 – Рагачоў
  • 2017 – Полацк
  • 2018 – Іванава
  • 2019 – Слонім
  • 2020 – Бялынічы
  • 2021 – Капыль
  • 2022 – Добруш

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам