ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Купала”: пяць цікавостак пра нацыянальны кінапраект
Як Іван Луцкевіч да сваіх вяртаўся

Дзень беларускага пісьменства аб'яднае Сапегу, Агінскіх і Быкава

Дзень беларускага пісьменства аб'яднае Сапегу, Агінскіх і Быкава
Іншыя навіны

Тут будзе ўсё – не толькі ўласна Слова, якому Дзень беларускага пісьменства прысвечаны, але і навуковая канферэнцыя, гістарычны квэст, хросны ход, адноўлены друкарскі станок XVІ стагоддзя, адкрыццё помніка Льву Сапегу, песні-танцы і, канешне, вытанчаныя стравы, прычым рэцэпты іх знойдзеныя ў мастацкіх кнігах.

Штогадовае свята, якое традыцыйна адзначаецца ў першыя выхадныя верасня, збірае гасцей з усёй Беларусі, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. А між тым арганізатары мерапрыемства дзеляцца падрабязнасцямі яго новага “выдання”.

Паколькі фестываль пастаянна вандруе, кожны год ён мае магчымасць засяродзіцца на ўнёску ў беларускую ідэнтычнасць канкрэтных зямель. Гэтым разам Слонімшчына і ў цэлым Гродзеншчына прадстануць на Дні пісьменства ва ўсіх магчымых іпастасях. 31 жніўня і 1 верасня тут пройдзе шэраг у тым ліку традыцыйных мерапрыемстваў, але асвецяць іх Леў Сапега і Статут ВКЛ, які выдаваўся пры яго непасрэдным удзеле, Міхал Казімір Агінскі і заснаваны ім оперны тэатр, Алег Лойка і яго творчасць.

Пачнецца свята з афіцыйнага адкрыцця кнігарні “Санет”, якая ў тэставым рэжыме ўжо працуе і, па словах арганізатараў, атрымлівае добрыя водгукі наведвальнікаў. Дарэчы, толькі ў Гродзенскай вобласці да Дня пісьменства выдадзена каля дзесяці кніг.

“Цырымонія ўрачыстага адкрыцця, – паведаміла прадстаўніца Міністэрства культуры Ірына Дрыга, – стане мастацка-гістарычнай дзеяй, пабудаванай на яркіх старонках і постацях з гісторыі Слонімшчыны і Гродзеншчыны, літаратурных асобах з усёй краіны – Міцкевічу, Быкаве, Караткевічу ды іншых”.

Менавіта падчас цырымоніі адкрыцця адбудзецца ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, а таксама перадача ад прыватнай асобы гораду перакладзенага ў 1916 годзе на рускую мову Статута ВКЛ 1588 года. “Праз «Паланэз» Міхала Клеафаса Агінскага будзе перакінуты мосцік да ўсіх грамадска-палітычных дзеячаў і прадстаўнікоў культуры, якія ў XVІІІ–XІX стагоддзях шмат зрабілі для нашай літаратуры і літаратурнай мовы”, – дадала Ірына Дрыга.

Госці свята змогуць набыць кнігі, паслухаць пятнаццаць фіналістаў конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, паўдзельнічаць у адмысловым квэсце “Код Сапегі”, у якім можна будзе перамяшчацца ў часе і запаўняць прабелы гісторыі. Традыцыйнай часткай свята з'яўляецца Старажытны друкарскі двор Уладзіміра Ліхадзедава, дзе кожны ахвотны можа вырабіць паперу па тэхналогіі XVІ стагоддзя і на адноўленым друкарскім станку адціснуць першую старонку Бібліі Францыска Скарыны. Гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў таксама прадставіць арыгінальную друкарскую тэхніку XVІІІ–XX стагоддзяў і кнігі пра Слонім, Гродна і Навагрудак з уласнай серыі “У пошуках страчанага”, у якіх гісторыя гэтых гарадоў расказваецца праз калекцыйныя паштоўкі і фатаграфіі.

Навуковая канферэнцыя “Слонімскія чытанні”, як водзіцца, агучыць напрацоўкі навуковых колаў у вобласці літаратуры і мовазнаўства, прычым тэмы будуць датычыцца Слонімшчыны – напрыклад, мясцовых гаворак, спецыфікі прозвішчаў рэгіёна, археалагічных даследаванняў, Жыровіцкага евангелля, творчасці Алега Лойкі. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў сказаў, што канферэнцыя ўключыць у сябе дваццаць шэсць дакладаў гісторыкаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, археолагаў, этнографаў, слонімскіх краязнаўцаў і настаўнікаў.

Традыцыйны міжнародны круглы стол, які за сваю гісторыю змог аб'яднаць творчыя колы постсавецкай прасторы і далёкага замежжа, гэтым разам запрасіў удзельнікаў з Грузіі, Італіі, Украіны, Казахстана, Кітая, Польшчы, Азербайджана, Літвы, Расіі, Сербіі і Узбекістана. Прадстаўнік праекта, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак анансаваў удзел народнага пісьменніка Азербайджана Чынгіза Абдулаева і польскага пісьменніка і журналіста Яцэка Палкевіча.

Новыя арт-аб'екты, графіці на сценах дзевяці дамоў (з подпісамі цяпер ужо на беларускай мове), а таксама помнік Льву Сапегу, які чакае афіцыйнага адкрыцця падчас Дня пісьменства, ужо займаюць сваё месца ў Слоніме.

На канцэрце закрыцця, дзе выступяць зоркі беларускай эстрады, гаспадары свята перададуць эстафету Бялынічам.

Аўтар публікацыі: Сафія Палянская.

Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам