ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Семінар для спецыялістаў Прэзідэнцкай бібліятэкі
Прэзентацыя кнігі пра беларускае вяселле

Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы

Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы
Іншыя навіны

У Магілёўскай абласной бібліятэцы правядзенне Дня адчыненых дзвярэй два разы на год ужо стала традыцыйным.


Восеньскія мерапрыемствы праходзяць напярэдадні прафесійнага свята – Дня бібліятэк, а веснавыя – традыцыйна прысвячаюцца абвешчанаму ў краіне Году.

Тэматыка выставак і адкрытых праглядаў Дня адчыненых дзвярэй, які прайшоў у сакавіку, прадыктавана значнымі падзеямі і датамі года. У 2013-м Магілёўшчына святкуе сваё 75-годдзе. Менавіта ў 2013 годзе горад Магілёў абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі і СНД.

Для наведвальнікаў – вучняў старэйшых класаў, навучэнцаў каледжаў, студэнтаў ВНУ і ўсіх зацікаўленых праводзіліся экскурсіі па залах і выстаўках бібліятэкі, падрыхтаваных у рамках Года беражлівасці. Актуальнасць праблемы эканоміі і беражлівасці была заяўлена ў экспазіцыі “Эканомія. Беражлівасць. Чалавек” праз афіцыйныя дакументы, матэрыялы з Інтэрнэту, перыядычныя выданні, інфармацыйныя матэрыялы, зборнікі сцэнарыяў, метадычныя распрацоўкі.

Вучні старэйшых класаў сярэдніх школ узялі ўдзел у турніры з мультымедыйнай прэзентацыяй “Вучымся эканоміі і беражлівасці”. Юныя наведвальнікі атрымалі пазнавальную інфармацыю, а самым актыўным удзельнікам за адказы ў конкурсах турніру былі ўручаны прызы – электронная энцыклапедыя “Чудеса света” і аўдыякніга “У. Шекспир. Сонеты”.

Выставачны блок да 75-годдзя ўтварэння Магілёўскай вобласці “Магілёўшчына – дастойная гісторыя, яркія перспектывы” прадстаўляў галоўныя падзеі пачынаючы з першых гадоў утварэння вобласці і да нашых дзён. Асаблівы інтарэс у наведвальнікаў выклікала літаратура пра выдатных жанчын у гісторыі Магілёўшчыны – ураджэнак краю або звязаных з ім гістарычна: Кацярыну Дашкаву, Варвару Кашавараву-Руднёву, Наталлю Варанцову-Вельямінаву, Ганну Керн.

Магілёўскай вобласці прысвячаюцца работы магілёўскага фотамастака Генадзя Карчэўскага. Экспазіцыя “Магілёўскія краявіды”, размешчаная ў аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры, будзе дэманстравацца ўвесь 2013 г.

На працягу года будзе дзейнічаць выстаўка-дыярама, прысвечаная земляку магіляўчан – Аляксею Васільевічу Пысіну, заслужанаму работніку культуры БССР (1980), лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1968), былому старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1974–1981). Выстаўка падрыхтавана ў рамках праекта па арганізацыі тэматычных фотаэкспазіцый на краязнаўчым матэрыяле.

Асобным мерапрыемствам Дня адчыненых дзвярэй стала праведзеная сумесна з абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прэзентацыя зборніка выбраных твораў “Не знікай” Алеся Пісьмянкова (1957–2012) – паэта, ураджэнца в. Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна, вучня А.В. Пысіна. Зборнік выйшаў у 2012 г. у рэдакцыі газеты “Звязда”. Пад час свята госці мерапрыемства – студэнты факультэта журналістыкі МДУ імя А.А. Куляшова бліжэй пазнаёміліся з асобай паэта-земляка, выдатнага чалавека, глыбокага і тонкага лірыка, паэзіі якога наканавана вечнасць і бессмяротнасць.

У рамках галерэі мастацка-інтэлектуальнай спадчыны “Магілёўскія скарбы” да ўвагі чытачоў былі прапанаваны новыя выданні Магілёўшчыны, якія пабачылі свет у Год кнігі. Сярод іх – выданні Магілёўскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, літаратурнага аб’яднання “Ветэран” пры Гарадскім савеце ветэранаў, Горацкага раённага выканаўчага камітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Магілёўскай абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі і інш.

Традыцыйна лепшая літаратура мінулага года была выстаўлена ў блоку “Кнігі, што кранаюць сэрца”. Гэта кнігі – лаўрэаты міжнароднага і нацыянальнага конкурсаў “Мастацтва кнігі”, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, якая ўручаецца пад час Дня пісьменства.

Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг. у 2012 г. значна павялічылася колькасць набытых бібліятэкай аўдыявізуальных і электронных дакументаў – 2 769 экз. Для ўсіх катэгорый чытачоў набывалася агучаная літаратура – у бібліятэку паступіла 606 аўдыякніг. Самыя цікавыя навінкі дэманстраваліся на выстаўцы “Гаворыць і паказвае кніга”.

Акрамя традыцыйна прадстаўленых навінак перыядычных выданняў, наведвальнікі пазнаёміліся з часопісамі – юбілярамі 2013 года. Сярод іх асобнае месца заняў 60-гадовы юбіляр – літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Маладосць”, усе нумары якога захоўваюцца ў фондзе абласной бібліятэкі. Акцэнт быў зроблены на артыкулы аўтараў – пісьменнікаў з Магілёўшчыны.

Выстаўка “Творы беларускіх пісьменнікаў на мовах свету” зацікавіла студэнтаў факультэта славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова. На ёй былі прадстаўлены кнігі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Куляшова, У. Караткевіча, В. Быкава, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Чыгрынава, перакладзеныя больш як на 50 моў свету.

Магілёву – культурнай сталіцы Беларусі і СНД 2013 года прысвечаны адкрыты прагляд “Мастацкая прастора культурнай сталіцы”. Адметным стаў раздзел “Аўтографы славутасцей”, у якім былі прадстаўлены аўтографы для чытачоў бібліятэкі, падораныя кінаартыстамі, рэжысёрамі, музыкантамі і мастакамі з Беларусі і Расіі.

Экспазіцыя нагадала чытачам, што ў 2013 г. ХХ Дзень беларускага пісьменства прыме горад Быхаў – адзін з найбольш старажытных гарадоў Магілёўскай вобласці, знакаміты помнікам беларускага пісьменства пачатку XVII стагоддзя – Баркулабаўскім летапісам і ўнікальным помнікам культуры і архітэктуры – Быхаўскім замкам, адзіным, які захаваўся ў Беларусі, горадам-крэпасцю пачатку XVII стагоддзя на беразе Дняпра.

Усяго ў Дзень адчыненых дзвярэй было праведзена 14 экскурсій па залах і выстаўках бібліятэкі для 251 наведвальніка. З экспазіцыяй музейнага пакою гісторыі кнігі і бібліятэкі “Кнігі ў гісторыі, гісторыя ў кнігах” пазнаёміліся 54 наведвальнікі.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам