ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пасяджэнне тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі
Паэзія – музыка слоў

«Дзе нам баліць, там і душа»

Іншыя навіны

ecae0b9702043e8d131459148f694f18.jpgБудучы паэт і пісьменнік з’явіўся на свет 15 студзеня 1936 года ў вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны атрымаў сярэднюю адукацыю, пачаў працоўную дзейнасць. У вайну бацькі будучага літаратара праявілі сябе як сапраўдныя патрыёты Айчыны. Народныя мсціўцы заўсёды маглі разлічваць на іх дапамогу і падтрымку. На жаль, пра сувязь мужа і жонкі Сіпаковых з партызанамі даведаліся акупанты. Іх па-зверску забілі. У шэсць гадоў Іван стаў сіратой і напоўніцу зведаў горыч сірочага хлеба.

Прага да жыцця

Сялянскі сын Іван Сіпакоў рашуча адказаў на выклікі лёсу. Ён хутка навучыўся сялянскай працы. Школьніка Сіпакова даволі часта можна было ўбачыць не толькі за падручнікамі, але і з касой, за плугам, яму даводзілася пасвіць кароў, нарыхтоўваць дровы. У выпускным класе сярэдняй школы дабавілася праца паштальёнам. Праз шмат гадоў Іван Данілавіч успамінаў: «Фapмipaвaннe маёй бiягpaфii скончылася paзaм з дзяцiнcтвaм, a дaлeй я тoлькi paзвiвaў тoe, штo было зaклaдзeнa з мaлыx гoд».

Першым працоўным месцам пасля заканчэння сярэдняй школы была рэдакцыя шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». Тут Сіпакоў працаваў адзін год. У 1955-м хлопец з вёскі Зубрэвічы паехаў у Мінск. Паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Працаваў у часопісах «Вожык» і «Маладосць», у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», у часопісе «Беларусь».

Першы верш Янка Сіпакоў надрукаваў, калі вучыўся ў дзявятым класе. Праз сем гадоў пасля публікацыі выйдзе першы зборнік паэтычных твораў «Сонечны дождж», які адкрыў дарогу 25-гадоваму аўтару ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Паэтычнасць светаадчування

Творчая спадчына Янкі Сіпакова ўмяшчае самыя розныя паэтычныя жанры: санет, вянок санетаў, баладу, тэрцыну, буколіку, верлібр, трыялет, эпіталаму, паэму ў прозе. Сярод празаічных твораў сустракаем апавяданне, эсэ, аповесць, прытчу, навелу, мініяцюру, нарыс, фантастыку. Прасочваецца таксама ўнутрыжанравая градацыя. Нават у рамках аднаго жанру ён пазбягаў паўтарэння, аднастайнасці.

Няма ніводнага твора Янкі Сіпакова, дзе б не суіснавалі эпас і лірыка. Больш таго, літаратар дабіваецца іх узaeмaўзбaгaчэння. На творчы пра­цэс не магло не паўплываць тое, што ён быў хадзячай энцыклапедыяй па ўсім тэматычным комплексе, які ўключаў фaльклop, мiфaлoгiю, гicтopыю нapoдaў cвeтy. Дзякуючы такім здольнасцям забяспечваўся высокі інтэлектуальны ўзровень у творчым працэсе.

Агульны назоўнік, да якога можна звесці ўсе творы Сіпакова, уяўляецца такім: паэтычнасць светаадчування. Выступаючы як паэт-лірык, Янка Сіпакоў абапіраецца на душэўнаць, прагу дабрыні і ўзаемапаразуменне, а таксама трывогу за чалавека. Гэта нясучыя канструкцыі ў фарміраванні гуманістычнай па сваім характары духоўнай архітэктуры соцыуму. Паэт мадэліруе сітуацыю, калі ён, інжынер чалавечых душ, бярэ на сябе боль іншага члена соцыума. Вось радкі, дзе ўсё ясна без якога-небудзь каментарыя:

Дзe нaм бaлiць, тaм i дyшa,

З дyшы ўвecь чaлaвeк caткaны.

60bf47f229367245a5336326d00b98f8.jpg

«Калі жанчына спявае…»

Маючы ўласны праект фарміравання ідэальнай архітэктуры соцыуму, у гэтым працэсе паэт-лірык адводзіць надзвычай важную ролю жанчыне. Пра тое сведчыць вянок caнeтaў «Жaнчынa». Тут яна паказана як выканаўца гуманістычных па сваёй прыродзе сацыяльных функцый, як носьбіт агульначалавечых каштоўнасцей і перш за ўсё дабрыні, красы, такога высакароднага пачуцця, як каханне. Кранаюць душу радкі:

Ад pyк, aд вycнaў, aд вaчэй твaix

Нямa нiчoгa лacкaвeй нa cвeцe.

З’яднaлa нac пpыpoдa yдвaix,

І мы дaбpэeм пpы тaбe, як дзeцi.

У рабоце над літаратурнымі творамі Янка Сіпакоў прадэманстраваў проста фенаменальную працаздольнасць. У інтэрв’ю адной з газет літаратар гаварыў: «Я – працаголік і таму ўсюды толькі шчыра і настойліва працаваў... Я шчаслівы, што ў мяне выйшла 55 кніжак паэзіі, прозы, эсэ, перакладаў. Неяк і сам не разумею, як гэта атрымлівалася, аднак на мяне і маю творчасць мала ўплывала змена эпох, лідараў, фармацый. Я, не зважаючы на іх, пісаў толькі тое, што хацелася».

Славянская душа

Найбольш арганічна ён убудаваў у творчы працэс суіснаванне лірыкі і эпасу ў сваёй кнізе «Beчa cлaвянcкix бaлaд». Ад першай да апошняй старонкі адчуваецца, што аўтар кнігі — паслядоўны прыхільнік панславізму. Шчыра ганарыцца тым, што ён славянін. Перад намі сістэмная рэканструкцыя гісторыі славянства, якая магчыма на грунце выкарыстання метадаў і прыёмаў мастацкай літаратуры. А гэта гісторыя, якая ахоплівае два тысячагоддзі. Канешне, не ўсе славянскія народы захаваліся да таго часу, калі пісалася кніга. Яна выйшла ў свет 48 гадоў таму.

Змястоўную частку кнігі ўтварылі 96 балад. Складваецца ўражанне, што пісьменнік выдатна ведае фальклор і гісторыю кожнага славянскага народа. Максімальна ўлічаны навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя выданні па гэтых пытаннях. Адлюстраваны практычна ўсе значныя падзеі ў гісторыі славянства. Яны завязаны на сюжэтных лініях, якія разгортваюцца ў відавочнай дынаміцы. Пастаянна нагадвае пра сябе рамантычны пафас. Адчуваецца, што аўтар прапускае ўсе без выключэння сюжэтныя лініі праз сваё сэрца і вельмі жадае, каб менавіта так паводзіў сябе чытач. Сюжэтныя лініі падаюцца так і такім чынам, каб падвесці чытача да разумення сутнасці славянства, да спасціжэння яго феномена.

Што ж стаіць за кожнай сюжэтнай лініяй? Адэкватна адлюстраваны свет. Тут ён па большай частцы легендарна-гераічны. Разам з тым сустракаюцца і сюжэтныя лініі, якія выводзяць на казачна-фантастычны свет. Даецца арыгінальны і ў той жа час пераканаўчы адказ на пытанне: «Чаму славяне ў асноўным выступалі як аб’екты, але не як суб’екты агрэсіўных дзеянняў?» Паказана, што славянству ўласцівыя гyмaнiзм, дaбpыня, здольнасць самаахвярна адстойваць справядлівасць, унутраная падрыхтаванасць да таго, каб з гонарам прайсці праз драматычныя і трагічныя выпрабаванні. Янка Сіпакоў задаў планку ў творчым працэсе, напісаўшы выдатную кнігу на мяжы паэзіі і прозы. Праз тры гады пасля яе выхаду ў свет аўтар атрымаў за яе Дзяржаўную прэмію БССР.

Пасвячэнне любай старонцы

Мноства іншых твораў Янкі Сіпакова – гімны роднай Беларусі: раман «Зубрэвіцкая сага», эсэ-аповесць «Зялёны лісток на планеце Зямля». Вялікі поспех мелі кнігі выбранай паэзіі «Вочы ў вочы», кніга паэзіі «Усміхніся мне», кніга паэм у прозе «Ахвярны двор», кнігі прозы «Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Усе мы з хат», «Спадзяванне на ра­дасць», «Пяць струн», «Сад людзей», «Журба ў стылі рэтра», кніга прыпавесцей «Тыя, што ідуць», фантастычна-прыгодніцкая аповесць «Блуканне па іншасвеце».

Ураджэнец вёскі Зубрэвічы адыграў вялікую ролю ў падрыхтоўцы першых пяці тамоў 18-томнай «Беларускай Энцыклапедыі». Нярэдка выступаў як літаратурны крытык, дэманструючы здольнасць да фундаментальнай экспертызы літаратурных твораў.

У 1997-м Янка Сіпакоў атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. Памёр пісьменнік у 2011 годзе. Думаю, сёлета, калі адзначаем 85-годдзе з дня яго нараджэння, імем вядомага літаратара варта назваць вуліцу ў Оршы. Даўно наспела неабходнасць устаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме ў Мінску, дзе жыў літаратар.

Аўтар публікацыі: Міхаіл Стралец, прафесар.

Крыніца: “Народная газета”

Чытайце таксама: Храм талентаў

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам