ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Фотапрызнанне ў каханні Рыгора Барадуліна да будучай жонкі
Са святам!

Дыпламаты і паэт

Дыпламаты і паэт
Іншыя навіны

Міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі прынялі ўдзел у праекце Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “У дыялогу культур”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.


У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі 20 пасольстваў, акрэдытаваных у Мінску, якія чыталі вершы на родных мовах.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс распавёў пра тое, што культура з’яўляецца тым вельмі важным элементам, які звязвае Беларусь і Латвію. Нагадаў пра сяброўства Янкі Купалы з латвійскім паэтам Янам Райнісам, 150-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2015 годзе.

На думку Уладзіміра Макея, Янка Купала – адзін з лепшых прадстаўнікоў беларускага народа, які вучыў, як трэба любіць, абараняць, умацоўваць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну. “Сёння можна сказаць, што мара беларускага песняра пачала здзяйсняцца – беларускі народ мае сваю дзяржаву і ганарыцца сваёй Радзімай», – заўважыў беларускі міністр. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі прачытаў верш Янкі Купалы “Бацькаўшчына”.

Уладзімір Макей дамовіўся з кіраўніцтвам музея аб сумесным правядзенні праекта “У дыялогу культур” у 2016 годзе.

Дарэчы, гэта не адзіны сумесны праект музея і Міністэрства замежных спраў Беларусі. 4 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу і графікі беларускіх мастакоў “Янка Купала: клічу вас я на пабеду”.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам