ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Асабісты фонд беларускіх прыказак
Першыя кветкі

Дні культуры Беларусі ў Літве

Дні культуры Беларусі ў Літве
Іншыя навіны

У перыяд з 24 верасня па 30 кастрычніка ў Літоўскай Рэспубліцы пройдуць Дні культуры Рэспублікі Беларусь.


Праграма Дзён культуры Беларусі ў Літве насычаная і шматжанравая. Беларускую культуру ў Літве будзе прадстаўляць самая вялікая за ўсю гісторыю беларуска-літоўскіх адносін культурная дэлегацыя колькасцю больш за 650 чалавек. Беларускія дзеячы мастацтва прадэманструюць лепшыя ўзоры беларускага сімфанічнага, балетнага, драматычнага і музычнага мастацтва і фальклору.

Міністр культуры Беларусі Павел Латушка прыняў ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Дзён культуры, якое ладзілася 24 верасня ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі выступленнем Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. Пад час паездкі запланавана правядзенне сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства культуры Літвы, кіраўнікамі беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, а таксама рэктаратам Вільнюскага ўніверсітэта эдукалогіі, у якім дзейнічае Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры.

У рамках святкавання юбілею Янкі Купалы, жыццё і творчасць якога цесна звязана з літоўскай сталіцай, у публічнай бібліятэцы Адама Міцкевіча ў Вільнюсе праходзіць выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Не згаснуць зоркі ў небе”, у адкрыцці якой браў удзел Павел Латушка.

На працягу верасня і кастрычніка ў розных гарадах Літвы – Вільнюсе, Каўнасе, Вісагінасе і Анікшчаі – адбудуцца выступленні Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Тэатра-студыі кінаакцёра, фальклорнай групы “Купалінка”.

Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспублікі завершацца 30 кастрычніка 2012 года паказам балета “Бахчысарайскі фантан” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам