ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На Піншчыне ўшаноўваюць памяць Ніны Мацяш
У музеі Якуба Коласа з'явяцца постаці яго герояў

Дні адчыненых дзвярэй

Дні адчыненых дзвярэй
Іншыя навіны

10–11 верасня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.


На працягу пяці гадоў вераснёўскі Дзень адчыненых дзвярэй традыцыйна прысвячаецца пачатку навучальнага года і прафесійнаму святу – Дню бібліятэк. Сёлета тэматыку выставак падказалі і значныя падзеі: Год экалагічнай культуры і беражлівых адносін да прыроды, Год беражлівасці, Год зялёнага турызму, XI Рэспубліканскі экалагічны форум у Бабруйску, да таго ж Магілёў стаў культурнай сталіцай Беларусі і СНД, а Быхаў прымаў ХХ Рэспубліканскае свята беларускага пісьменства.

Абласная бібліятэка не толькі не засталася ў баку ад гэтых падзей, але ў некаторых з іх прымала непасрэдны ўдзел. Так, частка выстаўкі, падрыхтаванай да Свята беларускага пісьменства, была прадстаўлена ў выставачным блоку “Далучыся да роднага слова”.

Інфармацыйныя матэрыялы дапаўнялі новыя выданні мастацкіх твораў пісьменнікаў-землякоў, сярод якіх можна вылучыць апошні зборнік паэзіі А. Пісьмянкова “Не знікай”, а таксама твор Я. Брайцава “Среди болот и лесов”, які лічыцца першым беларускім раманам. Напісаў яго ўраджэнец Хоцімскага раёна яшчэ ў 1916 г., а ўпершыню надрукаваны твор быў толькі ў 2013 г.

Раздзел “Таленты ад роднай зямлі” знаёміў з лепшымі матэрыяламі, якія сёлета былі прадстаўлены на конкурс бібліятэк вобласці па папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў, – шматлікімі распрацоўкамі па творчасці прызнаных майстроў беларускага пісьменства: В.Дуніна-Марцінкевіча, А. Куляшова, І. Чыгрынава, А. Пысіна, А.Пісьмянкова. Былі прадстаўлены і пачынаючыя літаратары, якім бібліятэкі вобласці аказваюць дапамогу ў станаўленні талентаў, выданні зборнікаў твораў, арганізацыі сустрэч з чытачамі.

У раздзеле “Крыніцы хараства і натхнення” выстаўляліся кнігі – пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2013”.

У раздзеле “Іх жыццё – сюжэт для рамана” асабліва цікавымі былі кнігі беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча з серыі “Гісторыя ў асобах”. Персанажамі нарысаў, эсэ, апавяданняў гэтай серыі з’яўляюцца асобы, без якіх немагчыма ўявіць сабе гісторыю Беларусі: Прадслава, Бона Сфорца, Мацей Радзівіл, Францыск Скарына, Альдона Гедымінаўна і Соф’я Вітаўна, Піліп Орлік і інш.

Беларусы – народ, які мае багатую культуру і традыцыі, а беларуская кухня – адна з немалаважных частак гэтай культуры. Такую думку несла выстаўка, якую дапаўняў прадметны рад “Гісторыя ў рэцэптах. Традыцыі беларускай кухні”, дзе былі прадстаўлены кнігі пра тое, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны ў розныя часы, як сучасным гаспадыням дапамагчы разнастаіць меню сваіх сем’яў выдатнымі стравамі традыцыйнай беларускай кухні, даведацца, што такое “кулага”, як прыгатаваць “вожыкі”, “рыбнік”, “поліўку” і шмат-шмат страў з бульбы і не толькі.

У выставачным блоку “Зялёная планета” была сабрана літаратура пра прыроду і экалогію: кнігі, альбомы, перыядычныя выданні для садаводаў і агароднікаў; метадычныя распрацоўкі і матэрыялы з вопыту работы, якія бібліятэка прадстаўляла на XI Рэспубліканскім экалагічным форуме ў Бабруйску 24–25 жніўня.

У раздзеле “Свет кветак” была сабрана экспазіцыя жывых кветак, якія вырошчваюцца ў аддзеле перыёдыкі, а карысныя парады кветкаводам былі прадстаўлены ў часопісах і артыкулах. Упрыгожылі выстаўку вырабы чытачоў, а таксама супрацоўнікаў бібліятэкі і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат” з розных матэрыялаў – саломкі, пластыкавых бутэлек, скуры, газет.

Экспанаты раздзела “Зялёныя маршруты Беларусі” не толькі знаёмілі з турыстычнымі маршрутамі нашага краю. Быў прадстаўлены і “куточак турыста” з сапраўднай палаткай, рукзаком, картай і іншымі атрыбутамі сапраўдных турыстаў.

Пад час Дзён адчыненых дзвярэй бібліятэку наведалі студэнты прыродазнаўчага факультэта МДУ імя А. Куляшова. Для іх найбольш цікавым з’явіўся раздзел “Кнігі мінулых стагоддзяў пра прыроду” з выданнямі XIX–XX стст. пра флору і фаўну аўтарства вядомых вучоных, у прыватнасці кніга рускага філолага і батаніка, члена Расійскай акадэміі навук Івана Іванавіча Мартынава: Три ботаника, или Сокращение системы Турнефорта, Линнея и Жюсье с кратким описанием жизни каждого, показанием прочих Систематиков и Ботаников и начертанием Ботаники, каковую желательно бы иметь. – Санкт-Петербург, 1821.

Мала хто ведае, што адным з аўтараў кніг гэтага раздзела з’яўляецца ўраджэнец Беларусі Д.Н. Кайгародаў (1846–1924), спецыяліст у галіне лясной тэхналогіі, арніталогіі, “бацька” рускай феналогіі, ганаровы прафесар Санкт-Пецярбургскага ляснога інстытута, ганаровы член Віцебскай губернскай архіўнай камісіі. Аўтар шматлікіх навуковых прац, навучальных дапаможнікаў, кніг пра прыроду, артыкулаў і казак прыродна-гістарычнага зместу, які нарадзіўся ў Полацку, скончыў там кадэцкі корпус.

У звычайныя дні кнігі з фонду рэдкіх і каштоўных выданняў не даступны шырокаму колу чытачоў: яны выдаюцца для навуковай працы. І толькі Дні адчыненых дзвярэй даюць магчымасць пабачыць, дакрануцца да кніг мінулых стагоддзяў. Каб прыблізіць карыстальнікаў да знаёмства з рэдкімі выданнямі, распрацаваны праект “Кнігі для вечнасці”, у рамках якога будуць арганізаваны традыцыйныя і віртуальныя выстаўкі “Бібліятэка рэдкай кнігі”.

Матэрыялы выстаўкі “Бібліятэкі свету” расказвалі пра эвалюцыю бібліятэк – ад калекцыі гліняных таблічак да сучасных сховішчаў інфармацыі ў Беларусі і краінах далёкага замежжа. Цікавасць выклікалі незвычайныя бібліятэкі: пляжная бібліятэка аднаго з італьянскіх курортаў, бібліятэкі-домікі з ЗША, сучасная Расійская дзяржаўная бібліятэка для моладзі і фантастычны праект бібліятэкі будучага з Паўднёвай Карэі.

У рамках дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2010–2015 гг. абласная бібліятэка набывае штогод больш за 2,0 тыс. экземпляраў электронных дакументаў. У 2012 г. набыта 2,6 тыс., за восем месяцаў 2013 г. – 1,7 тыс. электронных дакументаў на агульную суму 138,2 млн рублёў. Навінкі электронных энцыклапедый, даведнікаў, кніг у дапамогу вучэбнаму працэсу, а таксама сучасная мастацкая літаратура на электронных носьбітах, літаратура па павышэнні ўзроўню валодання камп’ютарам была прадстаўлена ў традыцыйным блоку “Тысяча мудрых мегабайт”. Дапаўнялі выстаўку крэатыўныя постэры ўдзельнікаў конкурсу сацыяльнага плаката “Чытаць не шкодна. Шкодна не чытаць”.

Магілёву як культурнай сталіцы Беларусі і СНД прысвячаліся два выставачныя блокі – “Іх шляхі прайшлі праз Магілёў” і “Мастацкая прастора культурнай сталіцы”.

Матэрыялы першай выстаўкі расказвалі пра жыццё і творчасць вядомых паэтаў і пісьменнікаў, якія наведалі Магілёў у ХVIII–XX стст.: цікавыя факты пра знаходжанне А.С. Пушкіна (1820, 1824), І.І. Лажэчнікава, Г.Р. Дзяржавіна (1799), М.В. Гогаля (1828), Т.Р. Шаўчэнкі (1843, 1847). У 1916 г. пад час Першай сусветнай вайны горад наведалі А. Блок і С. Ясенін. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў якасці ваенных карэспандэнтаў бывалі К. Сіманаў, А. Суркоў, А. Платонаў. У 1980 г. – паэты-шасцідзясятнікі А. Вазнясенскі, Р. Казакова, Р. Раждзественскі, М. Алігер.

Другая выстаўка прадстаўляла інфармацыю пра культурныя падзеі, якія ўжо адбыліся і яшчэ наперадзе. У раздзелах “Формы і фарбы выяўленчага мастацтва”, “Музычны Магілёў”, “Увазе гледачоў” экспанаваліся матэрыялы пра Міжнародны пленэр жывапісу, фонды Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава, пра мастакоў-магілёўцаў; фестывалі “Магутны Божа”, “Залаты шлягер”, “Март-кантакт”, “Тураўская восень”, “Анімаёўка”.

За два дні бібліятэку наведалі каля 900 чалавек. Запісаліся 495 новых чытачоў, перарэгістраваліся – 44. Найбольш актыўнымі былі студэнты МДУ імя А. Куляшова, Акадэміі музыкі, каледжа мастацтваў, сацыяльна-гуманітарнага, музычнага і медыцынскага каледжаў. Упершыню бібліятэку наведалі навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Супрацоўнікамі бібліятэкі, якія ўваходзяць у групу экскурсаводаў, былі праведзены 57 экскурсій па бібліятэцы, у т.л. 10 – па музейным пакоі кнігі і бібліятэкі.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Чытайце таксама:

  • Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы
  • День открытых дверей в Могилевской библиотеке

  • Навіны

    Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

    19 Кра 2024

    16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    22 Кра 2024

    16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

    18 Кра 2024

    15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

    22 Кра 2024

    Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

    23 Кра 2024

    З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

    Кніжныя выстаўкі

    Бібліятэкарам