ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выйдзе кніга з апошнімі вершамі Рыгора Барадуліна
Выстаўка Мiхаiла Барздыкi

Дні адчыненых дзвярэй у бібліятэцы

Дні адчыненых дзвярэй у бібліятэцы
Іншыя навіны

20–21 сакавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы праводзіліся Дні адчыненых дзвярэй.


Для вучняў магілёўскіх школ і гімназій напярэдадні вясновых канікул адбылося адкрыццё юнацкага аддзела бібліятэкі і святкаванне Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

20 сакавіка пад час экскурсій з юнацкім аддзелам пазнаёміліся вучні 5–11 класаў. Адметнасцю арганізацыі прасторы аддзела з’яўляецца адкрытасць і даступнасць літаратуры. Акрамя выставак і праглядаў літаратуры “Беларускія сувеніры: унікальныя і незвычайныя”, “Твая зямля, твая Радзіма Беларусь”, “Галерея книжных новинок”, “Стиль жизни – здоровье”, “Книги-юбиляры”, “Читай и слушай”, “О чем умолчали учебники”, “Сокровища книжных полок”, госці маглі самастойна пазнаёміцца з разнастайным кніжным фондам аддзела.

Для вучняў 7–9 класаў, пры актыўным садзейнічанні РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»”, была арганізавана сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, перакладчыкам, гісторыкам і дзяржаўным дзеячам Анатолем Бутэвічам. Дзеці пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, здзейснілі займальнае падарожжа па роднай Беларусі. Аўтар у сваіх кнігах “ажыўляе” гісторыю, яна ўяўляецца не як набор сухіх дат і фактаў, а ў форме цікавых легенд і паданняў.

У Год гасціннасці аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры арганізаваў выстаўку-прэзентацыю вырабаў народнага майстра, члена Саюза майстроў народнай творчасці, кіраўніка дзіцячай народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Свістулька” і народнай студыі “Добрасць” г. Крычава Вячаслава Якавенкі і члена Саюза майстроў народнай творчасці, кіраўніка гуртка “Чароўная гліна” СШ № 44 г. Магілёва Любові Яшчанкі “Мелодыі роднай зямлі”. Майстры прадставілі адроджаную падняпроўскую і крычаўскую гліняную цацку-свістульку, разам са сваімі вучнямі правялі майстар-клас і конкурс “Хто свісціць гучней?”.

Сёлета Беларусь адзначыць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бібліятэцы арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Абноўлена напаўненне выставачных вітрын у фае першага паверха. Першая вітрына пад назвай “Калі б кнігі маглі гаварыць…” прадстаўляе кнігі першай паловы ХХ ст., якія былі захаваны бібліятэкарамі і чытачамі ў гады акупацыі з рызыкай да жыцця.

Другая вітрына – “Яны змагаліся за Перамогу” прапануе чытачам кнігі, выдадзеныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і дакументы з Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці – “Рукописный журнал “Партизан-диверсант”. Орган командования и партийной организации 14-й Темнолесской бригады, действовавшей в Дрибинском, Чаусском, Мстиславском и Чериковском районах” (1943).

Дакументальныя выданні, змешчаныя ў трэцяй вітрыне пад назвай “Жорсткая праўда вайны”, прысвечаны падзеям, героям і сведкам вайны. Яны напісаны ў пасляваенныя дзесяцігоддзі і ўзнаўляюць агульную карціну ваенных дзеянняў, гераічныя ўчынкі асобных салдат, разглядаюць прычыны паражэння фашысцкіх агрэсараў.

Падрабязней пра кнігі і архіўныя дакументы, якія змешчаны на выстаўках, можна пазнаёміцца на сайце ў рубрыцы “Кнігі для вечнасці”.

У аснову традыцыйнай фотаэкспазіцыі “І зброяй, і пяром” у фае першага паверха пакладзена сатырычная газета-плакат “Раздавим фашистскую гадину”.

У музейнага пакоі гісторыі кнігі і бібліятэкі арганізаваны новыя экспазіцыі “Ваенных гадоў святая памяць” і “Мільёны лёсаў у адным: да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А. Куляшова”.

Супрацоўнікі аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры правялі паэтычны вечар “З вайной, як з асколкам, у сэрцы”, прысвечаны Аляксею Васільевічу Пысіну – земляку магіляўчан, паэту-франтавіку. Пад час вечарыны, якая суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, госці пазнаёміліся з ваеннай лірыкай паэта-франтавіка. Прагучалі вершы А. Пысіна ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Падабеда, членаў літаратурнага клуба “Святліца”.

21 сакавіка Дзень адчыненых дзвярэй пачаўся з прэзентацыі новых праектаў РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»”. Намеснік дырэктара выдавецтва Ала Корбут пазнаёміла спецыялістаў абласной бібліятэкі і ЦС ГПБ г. Магілёва з новымі выданнямі і падаравала бібліятэцы кнігі выдавецтва і альманах твораў магілёўскіх аўтараў “Прыдняпроўе – край талентаў”.

У аддзеле абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў адбылося святочнае адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Я свет адкрываю з кніжнай старонкі”. Чытачы сустрэліся з зямлячкай, дзіцячай пісьменніцай Наталляй Ігнаценкай, якая перадала ў дар бібліятэцы свае кнігі і ў незвычайнай для магілёўскага чытача форме прадставіла сваю казку ў вершах “Зимнее приключение двух братьев”.

Дзеці і не адразу заўважылі, як “раптам перад імі ў церам дзверы адчыніліся”, і ўсе яны апынуліся ў сапраўднай казцы. Майстэрня Дзеда Мароза, чароўны посах, медны званочак, замак Снежнай Каралевы, замарожаныя ружы ... Хлопчыкі і дзяўчынкі з велізарным задавальненнем ўключыліся ў чароўную гульню. Чароўныя сняжынкі, атрыманыя ў ходзе віктарыны, якую правяла Н. Ігнаценка, яшчэ доўга будуць нагадваць дзецям аб сустрэчы з аўтарам.

Узорны аматарскі калектыў “Бусляня” Шклоўскай дзіцячай бібліятэкі паказаў прадстаўленне “Падарожжа ў Чытай-церамок”. Жыхары казачнага церамка распавялі пра карысць кнігі і бібліятэкі ў жыцці чалавека, правілы карыстання бібліятэкай і яе кніжнымі багаццямі. Прадстаўленне мела арыгінальнае музычнае афармленне, маляўнічасці пастаноўцы дадалі яркі рэквізіт і запамінальныя лялькі.

Усяго пад час Дзён адчыненых дзвярэй бібліятэку наведалі каля 500 вучняў магілёўскіх школ і гімназій, запісаліся і перарэгістраваліся 205 чытачоў.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам