ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Мода на Чэхава
Прывітанне з Беларусі

Да ўвагі саіскальнікаў!

Іншыя навіны

Пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (ВАК РБ) ад 28 лютага 2014 г. № 3 зацверджана новая Інструкцыя аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай работы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі.


Інструкцыя аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай работы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі ўступіла ў сілу 25 чэрвеня 2014 г., з моманту афіцыйнага апублікавання дакумента.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што дысертацыйныя работы, прадстаўленыя па заявах саіскальнікаў вучоных ступеняў да папярэдняй экспертызы пасля 25 чэрвеня 2014 г., павінны быць аформлены ў адпаведнасці з вышэйназванай пастановай.

Інструкцыяй унесены змены ў правілы апісання крыніц, выкарыстаных у навуковай рабоце, пашыраны відавы склад прыкладаў. Новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання размешчаны на сайце ВАК (загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2014 № 156).

Нагадваем, што спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі штомесяц праводзяць бясплатныя заняткі для саіскальнікаў па афармленні бібліяграфіі да навуковай работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ. Заняткі праводзяцца ў 18.00 кожную апошнюю сераду месяца ў памяшканні № 308.

Па папярэдняй заяўцы прадугледжана арганізацыя групавых заняткаў як на тэрыторыі бібліятэкі, так і з выездам у межах Мінска.

Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 40.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам