У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага арганізавана кніжная выстаўка “Кніга. Час. Мы”, прымеркаваная да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка).
На выстаўцы прадстаўлены кнігі Бібліятэкі ўласнай генерацыі, а таксама нарматыўныя прававыя акты па аўтарскаму праве ў Рэспубліцы Беларусь.
Чытачы змогуць таксама пазнаёміцца з бібліяграфічным спісам літаратуры па тэме кніжнай выстаўкi, які ўключае 44 назвы дакументаў. Поўныя тэксты гэтых дакументаў можна атрымаць як на папяровых носьбітах, так і ў электронным відзе ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах “Эксперт” і “Эталон”.
Выстаўка будзе карыснай для ўсіх стваральнікаў і карыстальнікаў аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі аховы інтэлектуальнай уласнасці.