ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кветкавы рай V
Прагным да ведаў

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы
Іншыя навіны

Установы культуры нашай краіны падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага.


Гэты Дзень быў абвешчаны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Родная мова – гэта адначасова і культура, i спадчына народа. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Міністэрства культуры звяртаецца да ўсіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, – пашыраць яе выкарыстанне не толькі ў гэты дзень, але і ў штодзённым жыцці.

  • Янка Купала: ”У песнях жа родны край, родныя словы жылі, і жывуць, і жыць будуць заўсёды”.
  • Якуб Колас: “Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”.
  • Максім Танк: “Як я люблю падарожжа ў родную мову, якая ўсімі вясёлкамі ззяе, смалістымі пахне лясамі, жывымі звініць галасамі”.
  • Уладзімір Караткевіч: “Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай на душы. У небясі. На зямлі”.
  • Пімен Панчанка: “Ці плачу я, ці пяю, ці размаўляю з матуляю – песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю”.
  • Алесь Гарун: “Дык шануй, беларус, сваю мову – гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця-народы!”
  • Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”.
  • Уладзімір Дубоўка: “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!”

Запрашаем наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы:

21 лютага Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў падрыхтавана святочная праграма з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў. Пачатак а 13-й гадзіне.

21 лютага а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа будзе паказана музычна-літаратурная кампазіцыя “Матчын дарунак ад самай калыскі”, таксама адбудзецца адкрыццё выстаўкі з фондаў музея “Якуб Колас і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: да вытокаў беларускай навукі аб слове”.

21 лютага а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдзе першы этап грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Чытайце таксама:

Навіны

30 Май 2020

1928 год. У часопiсе “Узвышша” з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне “Р.М.”, а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка…

Навіны бібліятэк

Беларускі бэстселер 1920-х: аповесць Міхася Зарэцкага “Голы звер”

28 Май 2020

Міхась Зарэцкі, паводле ягоных уласных успамінаў,распачаў свае літаратурныя спробы пасля яркага ўражання ад незвычайнага сну. Надалей, атрымліваючы ўсё болей і болей жыццёвага ды пісьменніцкага досведу, ён адтачыў сваё майстэрства на кароткай прозе. І аповесць “Голы звер” (1926) стала як бы лагічным працягам творчага і асобаснага сталення пісьменніка.

Блог прафесійнага чытача

111