ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі
Ствараем праект разам!

Чытанне ў трэндзе

Чытанне ў трэндзе
Іншыя навіны

Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад эгідай правядзення агульнарэспубліканскага Дня бібліятэк. Насамрэч, бібліятэчная справа ў культурным кантэксце і пасёння застаецца важкай і патрэбнай.

Дзень бібліятэк, як вядома, адзначаецца ў нашай краіне 15 верасня, а самі бібліятэкі цяпер з’яўляюцца буйнымі інфармацыйна-культурнымі цэнтрамі, што выконваюць шмат задач. Дзіва што: па дадзеных за 2019 год кожны трэці беларус з’яўляўся карыстальнікам бібліятэкі, а агулам летась чытачам бібліятэк было выдана “на рукі” больш за 56 мільёнаў экзэмпляраў кніг, часопісаў і іншых сродкаў інфармацыі. Карацей кажучы, чытанне сёння робіцца трэндам, прычым, як на папяровых, так і на віртуальных носьбітах інфармацыі.

Да таго ж, як адзначыў падчас прэс-канферэнцыі з нагоды Дня бібліятэк намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша, сёння, у сувязі са змяненнем інфармацыйных працэсаў у грамадстве бібліятэкі працягваюць праходзіць складаны, але важны працэс трансфармацыі.

– Так, на сёння ў краіне дзейнічае звыш сямі тысяч бібліятэк, яны прысутнічаюць фактычна ва ўсіх ведамствах дзяржаўнага кіравання краіны, – зазначыў Аляксандр Суша. – На пачатак гэтага года ў сістэме Міністэрства культуры налічвалася 2524 бібліятэкі. Акрамя таго, бібліятэчны фонд краіны ўключае каля 180 мільёнаў фізічных дакументаў, а фонд Нацыянальнай бібліятэкі – звыш 10 мільёнаў.

Адна з галоўных трансфармацый, па словах Аляксандра Сушы, – гэта выхад бібліятэк у новую, віртуальную прастору. Зразумела, чытачы ідуць і ў рэальныя бібліятэкі, але ў іх расце колькасць віртуальных наведванняў, прычым рост адзначаецца штогадова. Акрамя таго, пашыраецца геаграфія віртуальных наведвальнікаў: на сайты беларускіх бібліятэк завітваюць госці не толькі з Еўропы ці ЗША, Аўстраліі ці Кітая, але нават і з такіх экзатычных краін, як Зімбабвэ, Куала-Лумпур, Танзанія.

– Дадам, што ў бібліятэцы значна развіўся спектр інфармацыйных паслуг і рэсурсаў, – расказаў Аляксандр Суша. – Напрыклад, набываюцца базы даных буйнейшых распрацоўшчыкаў і агрэгатаў з усяго свету, адкрываюцца новыя рэсурсы ў анлайн-доступе, таксама палепшылася сфера віртуальнага кансультавання. Для любога ахвотнага даступна асноўная навуковая перыёдыка, публікацыі, дысертацыі і іншыя дакументы з усяго свету.

Напрыканцы астаецца толькі дадаць, што з нагоды Дня бібліятэк газета "Культура" таксама далучаецца да афіцыйных і неафіцыйных віншаванняў на адрас ўсіх бібліятэкараў нашай краіны і жадае ўсім супрацоўнікам бібліятэчнай справы моцнага здароўя, плёну, дабрабыту, рэалізацыі творчых задумаў і планаў! Са святам, дарагія нашы сябры, калегі і пазаштатныя карэспандэнты!


Аўтар: Юрый Чарнякевіч
Ілюстрацыйнае фота:  s1.favim.com
Крыніца: Культура
Навіны

29 Кас 2020

Кожны год у канцы кастрычніка мы ўспамінаем сумную дату. У ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе былі забіты некалькі дзясяткаў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў... Сярод тых, хто загінуў у той жудасны час, ёсць адзін пісьменнік, сёлетні юбіляр, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Янка Нёманскі. Давайце ўспомнім гэтага чалавека, а тым самым – усіх, хто быў забіты і не паспеў даспяваць свае песні.

Навіны бібліятэк

УДК і аўтарытэтныя запісы ў адлюстраванні краязнаўчага і краіназнаўчага кантэнту

29 Кас 2020

У рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” прайшоў метадычны семінар “Нацыянальныя аб’екты ў каталогах і базах даных бібліятэк Беларусі: методыка прымянення УДК і аўтарытэтных запісаў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усё не так, як у кнізе! Што не так з экранізацыямі і дзе ў бібліятэцы глядзець кіно

27 Кас 2020

У сучасным кінематографе ўсё менш арыгінальных сцэнарыяў, а экранізацый папулярных кніг – усё больш. Але на самой справе не ўсе з іх удалыя – прынамсі, на наш густ. Што ж не так з экранізацыямі? І чаму мы амаль заўсёды імі незадаволены? Працягнем гутарку пра мастацтва адаптацыі кніжных твораў!

Аўтарскі погляд

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

27 Кас 2020

З 1 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” быў распачаты анлайн-конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі. Арганізатарам выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

26 Кас 2020

23 кастрычніка Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111