ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пеўнічак – залаты грабеньчык
Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”

«Чытаў поўнымі зборамі твораў…»

«Чытаў поўнымі зборамі твораў…»
Іншыя навіны

Кампазітар, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2011 года Алег Елісеенкаў падзяліўся разважаннямі пра тое, калі робіцца першы крок у накірунку да бібліятэкі.


Духоўнае не вымяраецца матэрыяльным. Але заўсёды робіцца той першы крок, калі чалавек ад першасных запатрабаванняў – быць накормленым і апранутым – пераходзіць на іншы ўзровень. Пошук сябе ў гэтым свеце, імкненне спасцігнуць таямніцы быцця вымагаюць знаёмства з досведам іншых людзей. І чалавек захоплена шукае інфармацыю, прачытвае процьму артыкулаў і кніг, ідзе ў бібліятэку.

– Першы раз я пайшоў у бібліятэку, напэўна, гадоў у пяць-шэсць. Гэта было ў Маладзечне. Я ўжо ўмеў чытаць, і, больш таго, мяне запісалі! Помню, гэта была падзея: я стаў дарослым, вялікім! А ў Маладзечне памяшканне бібліятэкі – адно з галоўных у горадзе. Уражанне такое, быццам я прыйшоў у храм! Высокія лесвіцы, будынак з калонамі, прасторная зала – гэта была пасляваенная пабудова.

Кнігі… Тое адчуванне, калі бярэш іх у рукі, словамі не перадаць. Пах асаблівы запомніўся. Часцяком хадзіў у бібліятэку, мне прапаноўвалі вельмі цікавыя кнігі. У нашы дні насупраць скарбніцы стаіць новы Палац культуры, але радуюся: і праз сорак гадоў бібліятэка свайго статусу не страціла.

Пасля я закончыў кансерваторыю і служыў у арміі. Каля Раўбічаў у памяшканні клуба размяшчаўся аркестр, у якім я служыў, і там жа была бібліятэка. Чытаў поўнымі зборамі твораў. Перачытаў усяго Дастаеўскага, Гогаля, Тургенева… Магу пералічыць вялікую колькасць пісьменнікаў. Прычым, чытаў не толькі творы, а і перапіску. Паставіў сабе такую мэту: ёсць магчымасць чытаць – трэба гэта рабіць. За паўтара года службы прачытаў вельмі шмат літаратуры. Не выпадковых кніг, а мэтанакіравана чытаў. У тым ліку і паэзію. Уся тая школьная праграма, як пачатак знаёмства з мастацкім словам, адышла ў мінулае. Я зірнуў на літаратуру па-іншаму.

Цяпер у мяне з бібліятэкай нават зрокавы кантакт: вокны кватэры выходзяць на Нацыянальную бібліятэку. Але шмат якую інфармацыю знаходжу і праз камп’ютар. Хаця “прафесійная” бібліятэка для мяне застаецца актуальнай па-ранейшаму. Трэба сказаць, што і раней, і цяпер мяне заўсёды здзіўлялі работнікі бібліятэкі. Гэты від інтэлігенцыі як быццам іншыя людзі, больш адухоўленыя, заўсёды эмацыянальна напоўненыя, зацікаўленыя. Гэта людзі, якіх я аднёс бы да эліты грамадства.

Крыніца: Газета "Літаратура і мастацтва", № 21, 27.05.2011, с. 5.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам