ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты
Таямніцы Багрымаў, або Па тонкім лёдзе здагадак

Чаму кніга "Прыгоды дамавічкоў" Ягора Конева стала сапраўдным хітом?

Чаму кніга "Прыгоды дамавічкоў" Ягора Конева стала сапраўдным хітом?
Іншыя навіны

Ягор Конеў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар, казкі якога ўжо надзіва палюбіліся юным чытачам Беларусі. Кнігі таленавітага аўтара, заснаваныя, як правіла, на багатым, напоўненым розных таямніц, беларускім фальклоры, не залежваюцца ў кнігарнях, распаўсюджваюцца даволі хутка. Вось і “Прыгоды дамавічкоў”, кніга з чатырох казак ("Дамавічкі і Хлеўнік", "Дамавічкі і моўная неспадзяванка", "Дамавічкі і горкія лекі", "Дамавічкі і Лесавік"), у Выдавецкім доме "Звязда" выходзіць ужо трэцім выданнем. Уражлівы прыклад па сённяшнім часе. Хаця параўнальна нядаўна трыма выданнямі ў "Звяздзе" выйшла і добра вядомая аповесць класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага "Насцечка"

Пра што ж гэтая кніга, якая карыстаецца такой папулярнасцю?.. Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнай хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча ў дамку на ўскраіне іх аж двое – дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Руплівы Шушык любіць ва ўсім парадак, а гарэза Жуля любіць, каб заўсёды было весела. Але паміж сабой яны жывуць у згодзе і разам пільна сочаць за тым, каб людзі ў доме не хварэлі, а свойская жывёла не зазнала ніякага гора. Дамавічкі сумесна адваджваюць ад дома і яго жыхароў усялякае ліха і злыбяду. Кожная перажытая імі прыгода знаёміць з багатым светам беларускага фальклору і з правіламі разумнага жыцця. 

Istota.jpg

Мастак кнігі "Прыгоды дамавічкоў", адрасаванай дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, – цікавы, са сваім уласным светабачаннем ілюстратар Вікторыя Чарняўская. Яе ілюстрацыі красамоўныя, істотна дапаўняюць аповед казачніка Ягора Конева. 

Казкі "Прыгоды дамавічкоў" можна набыць ва ўсіх кнігарнях ААТ "Белкніга" ў Мінску і розных гарадах нашай краіны альбо ў кнігарні "Акадэмкніга", дзе да ўвагі пакупнікоў – і "Прыгоды дамавічкоў" з аўтографамі пісьменніка Ягора Конева. 

Аўтар публікацыі: Кастусь Лешніца.
Крыніца: Звязда

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам