ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У сэрцы з Радзімай
Выстаўка Томаса і Дзіяны Рудокасаў

Буккросінг з Багдановічам

Буккросінг з Багдановічам
Іншыя навіны

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася акцыя “Кнігазварот з Максімам-Кніжнікам”.


Сутнасць мерапрыемства наступная: ахвотныя маглі проста выбраць любую беларускамоўную кнігу з уласнай бібліятэкі і прыйсці з ёю да помніка Максіма Багдановіча 15 чэрвеня а 17-й. Тут кожнага наведвальніка чакалі супрацоўнікі музея, у якіх можна было ўзяць адмысловую закладку, а пасля адвезці кнігу ў месца з “бяспечнай” паліцай (іх спіс паведамілі ва ўстанове).

Такім чынам, многія далучыліся да беларускага слова і, магчыма, захочуць пасля паўдзельнічаць у буккросінгу не толькі з Максімам-Кніжнікам, але і з іншымі класікамі айчыннай літаратуры – Янкам Купалам ды Якубам Коласам, 130-годдзе з дня нараджэння якіх шырока адзначаецца сёлета.

Крыніца: газета “Культура”

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам