ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала
Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка на Украіне

Букер-2019 атрымалі дзве пісьменніцы за раманы пра жаночую долю

Букер-2019 атрымалі дзве пісьменніцы за раманы пра жаночую долю
Іншыя навіны

Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд зноў стала лаўрэатам Букераўскай прэміі, але на гэты раз званне найлепшага англамоўнага пісьменніка яна падзяліла з брытанкай Бернардыні Эварыста.

Прызначэнне адразу двух лаўрэатаў з’яўляецца парушэннем правілаў прысуджэння Букера, у якіх прапісана, што прэмія непадзельная, але журы прызнаецца, што проста не змагло выбраць лепшы з двух твораў.

Эствуд адзначана за раман “Запаветы” (The Testaments), які з’яўляецца сіквелам аднаго з самых вядомых яе твораў “Аповед служанкі”. У “Запаветах” дзеянне адбываецца праз 15 гадоў пасля падзей, апісаных у папярэдняй кнізе.

Падзеі разгортваюцца ў патрыярхальна-таталітарнай дзяржаве Рэспубліка Гілеад, дзе суровыя законы грамадства пазбаўляюць жанчын якіх-небудзь правоў, пакідаючы ім толькі функцыю нараджэння дзяцей.

Эварыста ўзнагароджаная за раман “Дзяўчына, жанчына, усё астатняе” (Girl, Woman, Other), у якім аўтар распавядае гісторыі жыцця 12 персанажаў, большасць з якіх – чарнаскурыя брытанкі.

Кожнаму персанажу прысвечаны раздзел, іх шляхі мудрагелістым чынам пераплятаюцца, нягледзячы на зусім розныя біяграфіі і асяроддзе.

Аўтары падзеляць галоўную прэмію ў 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў, і абедзве ўвойдуць у гісторыю прэміі: 79-гадовая Этвуд як самы сталы лаўрэат у гісторыі, а Эварыста – як першая чарнаскурая пісьменніца, уганараваная Букерам.

Крыніца: Наша ніва
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам