ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

Будзе выдадзены першы навуковакаментаваны збор твораў Янкі Брыля

Іншыя навіны

На працягу года будзе завершаны буйны праект па выданні першага навуковакаментаванага збору твораў Янкі Брыля. У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі прэзентаваны першыя шэсць тамоў.

Пры рабоце над гэтым праектам былі ўлічаны заўвагі класіка. Часта пісьменнікі выказваюць свае пажаданні і прапановы датычна такіх выданняў, але Янка Брыль пакінуў літаратурнае завяшчанне з «няспешна прадуманымі заўвагамі» (гэта цытата самого майстра мастацкага слова).Такі выпадак унікальны ў сусветнай літаратуры. Дарэчы, само літаратурнае завяшчанне змешчана ў першым томе збору твораў.

У першы і другі том увайшлі апавяданні Янкі Брыля, у трэці і чацвёрты – аповесці, у пяты – адзіны раман класіка «Птушкі і гнёзды». Шосты і сёмы складаюць літаратурныя мініяцюры – менавіта іх сам Іван Антонавіч і літаратурныя крытыкі лічаць адным з самых каштоўных набыткаў. Упершыню выдаўцы падпарадкаваліся творчай волі пісьменніка і змясцілі літаратурныя мініяцюры адным тэкстам.

Падчас прэзентацыі дачка Янкі Брыля Наталля Семашкевіч расказала, што бацька добра паклапаціўся пра захаванне сваёй спадчыны, упарадкаваў яе і яшчэ ў дзевяностыя гады пачаў падаваць дакументы ў архівы. Калі яго не стала, родныя знайшлі папку, падпісаную «Завяшчанне», дзе былі распісаны крокі, якія трэба зрабіць нашчадкам. Так, пісьменнік прасіў здаць у архівы свае кнігі ад першай за 1946 год да апошняй (кніга «Парастак» выйшла ў 2006 годзе за два тыдні да таго, як пісьменніка не стала), а таксама перадаць дзённікі і ўспаміны. Сям'я выканала наказ – перадала дакументы ў аддзел рэдкіх рукапісаў коласаўскай бібліятэкі. Для новага праекта сям'я дапамагла падабраць фотаздымкі.

«Калі ўлічыць, што бацька быў дзясятым у сям'і, колькасць сваякоў нямераная, і разабрацца ў іх было вельмі складана нават нам, не тое, што даследчыкам. Так, тры Шуры згадваецца ў дакументах альбо я дакладна ведаю тры Андрэі Брылі», – дзеліцца Наталля Іванаўна. Яна заўважае, што Янка Брыль быў вельмі акуратным у папяровых справах. Яго фотаархіў раскладзены па падпісаных папках. Напрыклад, у папцы «Мае падарожжы» здымкі, зробленыя ў розных краінах, захоўваліся ў асобных канвертах.

Сёмы том збору Янкі Брыля ўжо знаходзіцца ў выдавецтве. У восьмым будуць змешчаны нарысы і літаратурныя партрэты, у дзявятым – літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, інтэрв'ю. А завершыць выданне том з эпісталярнай спадчынай.

Аўтар публікацыі: Алена Дзядзюля.

Крыніца: Звязда

Віртуальны праект «Залатыя кросны душы»: да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Брыля (1917–2006)

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам