ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Фестываль “Горад і кнігі”
Азербайджан вачамі беларускай мастачкі

“Бібліяноч-2015” у Навуковай бібліятэцы БНТУ

“Бібліяноч-2015” у Навуковай бібліятэцы БНТУ
Іншыя навіны

У Навуковай бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшла “Бібліяноч-2015”.


Акцыя адначасова ладзіцца на больш як 1 200 пляцоўках у Расіі, Украіне і Беларусі. У гэтую ноч кніжніцы, кнігарні, літаратурныя музеі і арт-прасторы пашыраюць час і фармат сваёй дзейнасці.

Навуковая бібліятэка БНТУ была адчынена да 23.00, каб наведвальнікі змаглі паспець на ўсе пляцоўкі, якія працаваліў рэжыме нон-стоп.

Гасцей чакала шмат цікавага: праграмы “Кіно як вечны рухавік” (паказ кароткаметражнага фільма ад міжнароднага фэсту CinemaPerpetuumMobile); “«Пад замком» у бібліятэцы: жывы квэст”; інтэрактыўны семінар-шоу “Навука са смакам”; “Жывыя людзі – жывыя гісторыі” (замест звыклых кніг, прапаноўвалася паразмаўляць з людзьмі, якія распавядалі цікавыя гісторыі са свайго жыцця); літаратурныя настольныя гульні; канцэрт беларускіх груп і маляўнічае фаер-шоу ў двары бібліятэкі.

Аўтар публікацыі: Міра Іўковіч.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 24.04.2015.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам