ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
"Меня влечёт к томам старинным…"
“Арт-Мінск 2021” у Нацыянальнай бібліятэцы

Беларускія легенды ў кітайскім прачытанні

Беларускія легенды ў кітайскім прачытанні
Іншыя навіны

Выдавецкі дом “Беларуская навука” накладам у 500 асобнікаў выпусціў кнігу “У пошуках папараць-кветкі”, дзе пад адной вокладкай сабраны легенды і паданні беларускага народа.

Аўтары ідэі, укладальнікі гэтага ўнікальнага творчага праекта: А.І. Лакотка, Т.І. Кухаронак, А.Г. Алфёрава – слынныя беларускія фалькларысты, этнографы, даследчыкі беларускай народнай культуры.

У легендах адлюстраваны міфапаэтычныя погляды на стварэнне свету, узнікненне геаграфічных назваў і прыродных аб’ектаў. Тэксты, якія падаюцца па-беларуску і ў перакладзе на кітайскую і англійскую мовы, раскладзены на наступныя раздзелы:

  • Пра паходжанне Сусвету, Зямлі, Чалавека
  • Пра паходжанне плямён, народаў, класаў і розных сацыяльных з’яў
  • Пра Бога, святых, народныя святы і вераванні, страхі
  • Паданні пра гістарычныя падзеі і гістарычных асоб
  • Паданні пра паходжанне назваў гарадоў і мястэчак, урочышчаў, рэк і азёр
  • Пра заклятыя скарбы

Усяго ў зборніку змешчана каля 70 легенд і паданняў, з якіх можна даведацца пра рысы характара беларусаў, пра паходжанне тых ці іншых назваў паселішчаў, рэк і азёр, пра фантастычных звяроў. Па тэкстах можна смела брацца за вывучэнне беларускай народнай культуры.

Paparac-1.jpg

Легенды і паданні як адна з разнавіднасцей няказкавага фальклору складаюць важнейшую частку беларускага народнага эпасу. У беларускіх легендах знайшлі адлюстраванне рэлігійныя ідэалогія грамадства, наіўны і прымітыўны светапогляд нашых далёкіх продкаў, іх уяўленні аб прыродзе, чалавеку, яго працоўнай дзейнасці, духоўных падмурках жыццядзейнасці грамадства. Разам з тым у іх увасоблены шматлікія маральна-этычныя нормы, большасць з якіх арыентавана на агульначалавечыя каштоўнасці (гаворыцца ва “Уводзінах”).

Перакладчыкамі на кітайскую мову выступілі дасведчаныя лінгвісты А. Раманоўская, Ван Цінфэн. Пераклад на англійскую мову належыць Н. Сянкевіч.

Paparac-2.jpg

Уражвае паліграфічнае выкананне выдання. Кніга аддрукавана на мелаванай паперы ў ААТ “Транстэкс”. Да кожнага з твораў, змешчаных у сапраўднай анталогіі паданняў, пададзены выразныя ілюстрацыі – акварэлі, працы, дзе спалучаны розныя тэхнікі – акварэль, туш, аловак, лічбавая графіка. Мастакамі выдання з’яўляюцца Анастасія Стальмашонак, Ігар Сідарэнка, Глеб Сідарэнка, Дар’я Петрусевіч-Кавальчук, Наталля Мураўёва, Юлія Мацура, Аліна Кісляк, Хрысціна Іванцова, Валерыя Гормаш-Дрэбезава, Кірыл Гормаш, Міхаіл Басалыга.

Зборнік “У пошуках папараць-кветкі” – выдатны ўнёсак у фарміраванне беларуска-кітайскага кнігазбору апошніх дзесяцігоддзяў. Варта нагадаць, што шмат для яго пашырэння зроблена рознымі выдавецтвамі нашай краіны – і “Мастацкай літаратурай”, і Выдавецкім домам “Звязда”, і “Адукацыяй і выхаваннем”, і некаторымі іншымі айчыннымі рупліўцамі-кніжнікамі на ніве беларуска-кітайскай дружбы.

Paparac-3.jpg

Аўтар публікацыі: Раман Сэрвач.
Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам