ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
«...Ён – Купала. І гэтым усё сказана»
Прадстаўляем базу даных “Вайна. Памяць. Пошук”

Беларуская стужка ўваходзіць у спіс 250 лепшых кінакарцін свету

Беларуская стужка ўваходзіць у спіс 250 лепшых кінакарцін свету
Іншыя навіны

Паводле найбуйнейшага кінапарталу imdb.com адна беларуская карціна стала ўваходзіць у спіс самых рэйтынгавых кінафільмаў. Яна апярэджвае “Андрэя Рублёва” Таркоўскага, “Персону” Бергмана і “Тэрмінатара” з Арнольдам Шварцэнегерам. Што гэта за стужка?

Карціна Элема Клімава “Ідзі і глядзі”, знятая на “Беларусьфільме”  ў 1985 годзе паводле сцэнару Алеся Адамовіча, уваходзіць у спіс 250 лепшых кінакарцін свету. Яна мае там высокі рэйтынг – 8,1 балаў з 10 (разам з такімі класічнымі стужкамі, як “Знесеныя ветрам” 1939 года, “Фарга” 1996 і “Бягун па лязу брытвы” 1982).

Беларускі фільм займае ў спісе 167 месца. Хаця з выхадам новых кінакарцін рэйтынг на партале мяняецца, ваенная драма “Ідзі і глядзі” стала займае высокія пазіцыі сярод усіх адзначаных у інтэрнэт-даведніку.

У 2017 годзе адбылася паўторная прэм’ера стужкі на Венецыянскім кінафэсце, дзе была паказана адрэстаўраваная і алічбаваная версія карціны. У красавіку 2019 года адрэстаўраваная версія “Ідзі і глядзі” была прадстаўлена ў Францыі.

Сцэнарый  Алеся Адамовіча заснаваны на яго "Хатынскай аповесці", напісанай паводле дакументальных фактаў. Твор складаецца з успамінаў жывых сведак спалення беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Трагічныя падзеі паказаны вачамі 16-гадовага падлетка Флёры (ролю бліскуча выканаў Аляксей Краўчанка). Алесь Адамовіч і сам у 15-гадовым узросце стаў падпольшчыкам, а пазней – партызанам.

Узнагароды

Дата

Цырымонія

Месца

Прэмія

Лаўрэаты і намінанты

Вынікі

1985

XIV Маскоўскі кінафестываль

Масква, СССР

“Залаты прыз” (залаты медаль)

Элем Клімаў

Перамога

Прыз FIPRESCI (Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы)

Элем Клімаў

Перамога

1985

I Міжнародны кінафестываль “Фестроя”

Сетубал, Партугалія

Спецыяльны прыз

“Ідзі і глядзі”

Перамога

1986

XIX Усесаюзны кінафестываль

Алма-Ата, СССР

Галоўны прыз журы

Элем Клімаў

Перамога

Прыз “За лепшае гукавое рашэнне”

Віктар Морс

Перамога

Прыз “За лепшае выяўленчае рашэнне”

Аляксей Радзівонаў

Перамога

Віктар Пятроў

Перамога

1986

“Лепшы фільм года” па апытанні часопіса “Советский экран”

Масква, СССР

Першае месца

“Ідзі і глядзі”

Перамога

2017

Венецыянскі кінафестываль

Венецыя, Італія

Прыз “Венецыянская класіка” за лепшы адрэстаўраваны фільм

“Ідзі і глядзі”

Перамога

Аўтар публікацыі: Андрэй Расінскі.

Крыніца: Новы час

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам