ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Славутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова
Янка Маўр на Пухавіччыне

Беларуская паэтка Вальжына Морт атрымала найвялікшую ў Канадзе прэмію за паэзію

Беларуская паэтка Вальжына Морт атрымала найвялікшую ў Канадзе прэмію за паэзію
Іншыя навіны

Як паведаміў канадскі сайт «Open book», Вальжына Морт, якая цяпер жыве ў Злучаных Штатах, узнагароджаная за кнігу паэзіі «Music for the Dead and Resurrected» («Музыка для мёртвых і ўваскрэслых»).

Прэмія Грыфіна –найвялікшая паэтычная прэмія ў Канадзе. Штогод яна ўручаецца аднаму канадскаму паэту (сёлета гэта Канісія Любрын) і аднаму замежнаму паэту за кнігу на англійскай мове.

У снежні 2020 зборнік Вальжыны Морт «Музыка для мёртвых і ўваскрэслых» выдавецтва «Farrar, Straus & Giroux» аглядальніца «The New York Times» Эліза Габэрт назвала ў ліку васьмі найлепшых кніг паэзіі года.


Вальжына Морт нарадзілася ў Мінску, жыве ў ЗША, дзе выкладае ў Карнэльскім універсітэце. Піша па-беларуску і па-англійску. Яе кнігі выходзілі ў Беларусі, ЗША, Германіі, Швецыі. Морт – лаўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды «Крышталь Віленіцы» (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнееўрапейскіх аўтараў «Burda Preis» (Нямеччына), літаратурнай узнагароды Бэс Гокін (Bess Hokin Prize) ад амерыканскага часопіса «Poetry».

Крыніца: "Новы Час"


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам