ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Жанчыны: роўныя правы, роўныя магчымасці
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Беларуская кніга на Вільнюскім кніжным кірмашы

Беларуская кніга на Вільнюскім кніжным кірмашы
Іншыя навіны

Рэспубліка Беларусь традыцыйна прымае ўдзел у міжнародным Вільнюскім кніжным кірмашы. Маштабна яна была прадстаўлена і на XV кірмашы, які доўжыўся ў Літоўскім выставачным і кангрэс-цэнтры LІTEXPO чатыры дні.


Сёлета Беларусь прадстаўлялі дзесяць устаноў: Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Адукацыя і выхаванне”, “Вышэйшая школа”, “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Белкніга”, абласныя аддзяленні “Саюздруку” Гродна, Віцебска і Брэста.

У цырымоніі адкрыцця беларускага стэнда прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, намеснік начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі Таццяна Бунос, дырэктары беларускіх выдавецтваў.

Нацыянальны стэнд Беларусі наведаў і прэм’ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус. Ён з цікавасцю знаёміўся з экспазіцыяй, гутарыў з беларускімі кнігавыдаўцамі.

На беларускім стэндзе экспанаваліся кніжныя навінкі мастацкай, навукова-папулярнай, дзіцячай, вучэбнай, даведачнай літаратуры. Асаблівае месца адведзена тэматыцы чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску.

Многія наведвальнікі пазнаёміліся з такімі дыхтоўна выдадзенымі кнігамі, як “Шлях да Бацькаўшчыны” (Напалеон Орда), “Главная улица Минска” (Леанід Маракоў), “Беларусь у асобах” (Валянціна Стэльмах), “Золотые правила народной культуры” (Янка Крук, Аксана Катовіч), “Ваньковічы”, “Белорусская свадьба” і іншыя.

У рамках выстаўкі беларуская дэлегацыя правяла шэраг прэзентацый кніжных навінак. Цікава прайшлі рэпрэзентацыі кнігі “Маці-Зямля”, аўдыякніжак “Сучасная беларуская проза”, “Сучасная беларуская паэзія”, даведніка “Приглашаем в Беларусь. Welcome to Belarus”, выпуск якога прымеркаваны да Года гасціннасці ў Беларусі.

Мне, як літоўцу, было радасна бачыць і кнігі маіх калег, вядомых журналістаў і пісьменнікаў Літвы, перакладзеныя на беларускую мову. Вітаўтас Бараўскас прадставіў сваю кнігу для дзяцей “Зіхаціць на небе сонца”, Яронімас Лаўцюс – “Развітваюся з дэпрэсіяй”, “Пішу, таму што баліць” і іншыя (усяго 6 кніг).

Акрамя Беларусі, на кірмашы сваю кніжную прадукцыю і пісьменнікаў прадставілі Расія, Латвія, Польшча, Чэхія, Германія, Швецыя, Францыя, іншыя краіны.

Аўтар публікацыі: Вітаўтас Жэймантас.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам