ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Праца – не воўк, або Як вядомыя пісьменнікі стваралі літаратурныя шэдэўры
Літаратурна-інтэрактыўная дзея “Бабарэка супраць Кучара: двубой, у якім выжыве толькі адзін”

Артэфакт – сімвал велічы Берасця, Беларусі і беларускай культуры

Артэфакт – сімвал велічы Берасця, Беларусі і беларускай культуры
Іншыя навіны

На Дні беларускага пісьменства ў Слоніме прадэманстравалі факсіміле самага велічнага выдання ХVI стагоддзя – Берасцейскай Бібліі. Пра даследаванне каштоўнага рарытэта мы пагутарылі з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдатам культуралогіі спадаром Алесем Сушай, аўтарам працы “Асэнсаванне шэдэўра” (навуковага каментарыя да факсімільнага выдання Бібліі).

– Спадар Алесь, вы набылі ўжо вялікі досвед па выпуску факсімільных выданняў. Асабліва ўзрушыў грамадства праект “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, завершаны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. І вось адноўлены новы шэдэўр, звязаны з 1000-гадовай гісторыяй Берасця. Ёсць спадзяванне, што ён таксама істотна паўплывае на развіццё беларускай культуры сёння.

– Выданне 1563 года было ашаламляльным выбухам і аказала ўплыў на грамадства, таму і сёння факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі мае арыентацыю больш на сучаснаць, чым на мінуўшчыну. Яго задача – паказаць сучасным грамадзянам, нашым замежным сябрам, партнёрам і калегам, што наша культура мае багатыя традыцыі і нам ёсць чым ганарыцца – мы не проста другасны суб’ект на мапе свету, але актыўны ўдзельнік культурнага працэсу ад старажытнасці да нашых дзён.

B-Bible-2.jpg Берасцейская Біблія прэзентуе нам сёння адразу дзве эпохі – Рэфармацыю і Адраджэнне. Гэты помнік сведчыць, што нашы продкі не толькі ўспрымалі павевы звонку, але былі актыўнымі ўдзельнікамі гэтага працэсу. Ідэя факсімільнага ўзнаўлення заключаецца ў тым, каб прадставіць не толькі яго ў арыгінале, але і звярнуць увагу на значнасць артэфакта як сімвала велічы Берасця, Беларусі, беларускай культуры, бо гэта сапраўдны шэдэўр паліграфіі ХVI стагоддзя. Можна сказаць, што гэта шэдэўр сучаснай кніжнай культуры, помнік нашаму часу, бо ён унікальны. Відаць, гэта самае вялікае выданне сучаснай Беларусі.

Выпуск факсіміле суправаджаўся шматлікімі навуковымі і культурнымі праектамі. Мы падрыхтавалі навуковае даследаванне – невялікую кнігу пра гэты старажытны помнік.

У Брэсце гаварылася пра справы, якія варта было б зрабіць. Абмяркоўвалася і агучвалася ў мэрыі Брэста ідэя надання імя Мікалая Радзівіла Чорнага абласной бібліятэцы. Ёсць тэатральная пастаноўка “Біблія князя Радзівіла”, якая ішла ў Мінску і Брэсце. Ініцыяваны турыстычны маршрут “Брэст – горад Бібліі”. Не толькі дзяржава, але і мясцовыя ўлады і грамадскія структуры праяўляюць ініцыятывы. Грамадства працуе ў гэтым кірунку і бачыць каштоўнасць Берасцейскай Бібліі як сімвала горада, рэгіёна і ўсёй Беларусі.

– Раскажыце, калі ласка, як пашыраліся даследаванні гэтага кніжнага помніка на працягу стагоддзяў?

– Берасцейская, або Радзівілаўская, Біблія – найпрыгажэйшае, найдаражэйшае і самае вялікае выданне Беларусі ХVI–ХVIII стагоддзяў. Навукоўцы заслужана называюць яе шэдэўрам эпохі Адраджэння. Гэта адзін з лепшых перакладаў Бібліі на нацыянальныя мовы, выдатны твор перыяду еўрапейскай Рэфармацыі. З яе фактычна пачалося развіццё рэфармацыйнай біблеістыкі і экзэгетыкі ў Беларусі. Берасцейская Біблія абудзіла інтэлектуальнае жыццё ў Беларусі і Літве, стала каталізатарам шырокай грамадскай дыскусіі. Гэта кніга на вякі праславіла месца яе стварэння і далучаных да яе стварэння дзеячаў культуры.

Берасцейская Біблія пабачыла свет 4 верасня 1563 года. Яна выходзіла па загадзе і на сродкі берасцейскага старасты, канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Верагоднымі рэдактарамі яе былі Ц. Базылік і С. Мурмэліус. Упершыню яе падрабязна апісаў вядомы польскі і беларускі рэфармацыйны дзеяч Сымон Будны.

На тэкст выдання абапіраліся многія багасловы, гісторыкі і філолагі, якія грунтавалі на ім свае развагі. Наступныя спробы навуковага аналізу былі звязаны з працамі айчынных гісторыкаў і бібліёграфаў – Юзафа Ярашэвіча, Яўхіма Лялевеля, Адама Кіркора, Уладзіслава Сыракомлі і іншых. У савецкі час Берасцейская Біблія вельмі рэдка ўзгадвалася ў айчынных публікацыях. І толькі з 80-х гадоў мінулага стагоддзя даследчыкі пачалі вельмі асцярожна разглядаць яе ў асобных аспектах. Сярод даследчыкаў можна назваць Віктара Шматава, Людмілу Іванову, Івана Саверчанку, Анатоля Грыцкевіча, Андруся Унучака і іншых.

Больш шырока дзейнасць Берасцейскай друкарні вывучалі польскія даследчыкі. Яны апублікавалі многія дакументы, датычныя друкарні і Берасцейскай Бібліі. Значная роля ў разуменні гэтага выдання належыць расійскім, літоўскім і ўкраінскім кнігазнаўцам: Льву Уладзіміраву, Юрыю Лабынцаву, Міколе Нікалаеву, Ірыне Цікуновай, Дайве Нарбуцэне і іншым. Відавочную значнасць помніка здолелі абгрунтаваць мастацтвазнаўцы і бібліёграфы, літаратуразнаўцы і мовазнаўцы, тэолагі і рэлігіязнаўцы.

Па сучасных падліках сёння ў свеце вядома больш за 130 асобнікаў Берасцейскай Бібліі – у дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі.

B-Bible-1.jpg

Наспеў час для шматаспектнай ацэнкі Берасцейскай Бібліі ў кантэкце нацыянальнай і агульначалавечай культуры як помніка сусветнай значнасці. У год 1000-годдзя Берасця склаліся найбольш спрыяльныя абставіны для глыбокага аналізу такой важнай у гісторыі горада з’явы, як Берасцейская Біблія.

Асабліва варта адзначыць працу берасцейскіх калег на чале з Алай Міхайлаўнай Мяснянкінай, якая ініцыявала канферэнцыю “Берасцейскія кнігазборы”. Канферэнцыя вярнула Берасцейскую Біблію ў Беларусь і Брэст. Да 450-годдзя Берасцейскай Бібліі ў 2013 годзе праходзіў міжнародны круглы стол.

Берасцейскія даследчыкі стварылі цудоўны брэнд “Берасцейская Біблія. Берасцейскія кнігазборы”. Яны запрасілі вядомых польскіх, расійскіх, украінскіх, літоўскіх, даследчыкаў. У Брэст прыязджалі Мікола Нікалаеў, Вацлаў Валецкі і многія іншыя навукоўцы, якія зрабілі славу гэтай кнізе. Сёння ў Беларусі існуе школа берасцейскай кніжнасці. Перад абласной бібліятэкай у Брэсце пастаўлены помнік Берасцейскай Бібліі. Мікалай Кузьміч зрабіў медаль у гонар Берасцейскай Бібліі, з’явіліся статуэткі з выявай Берасцейскай Бібліі, сувенірныя магніты. Берасцейская Біблія становіцца брэндам горада.

Першая шырокая прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення адбылася ў Брэсце ў пачатку верасня ў час правядзення міжнароднага мерапрыемства па наданні Брэсту статусу культурнай сталіцы СНД. Частка накладу была падорана бібліятэкам горада.

– Дзе будуць захоўвацца асобнікі факсіміле Берасцейскай Бібліі?

– Ад пачатку выдання Берасцейская Біблія была брэндавым падарункавым выданнем. Мікалай Радзівіл Чорны дарыў яе каралю і іншым манархам Еўропы, перадаваў герцагу Альбрэхту ў Прусію. Яе захоўвалі ў сваіх бібліятэках князі, графы, шляхта Берасця, яе перадавалі як вялікі скарб у спадчыну, адпісвалі наступным уладальнікам, пакідалі ў пасаг для дачок.

Падчас прэзентавання факсімільнага выдання Бібліі Ф. Скарыны некаторыя скардзіліся, што каштоўную калекцыю немагчыма набыць. Зараз мы маем магчымасць выпусціць асобнікі факсіміле ў розным паліграфічным выкананні і будзем прапаноўваць людзям, неабыякавым да нашай культуры, яе набываць.

Для сучасных беларусаў кніга можа стаць скарбам, які можна мець дома, кніга ніколі не страціць свайго кошту.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам