ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Чалавек вялікай дабрыні
“Rondo” для Танка

ART ад “ТэАРТа”

ART ад “ТэАРТа”
Іншыя навіны

Прыадкрыў свае творчыя планы Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 2 па 20 кастрычніка.


Традыцыйны “марафон” пастановак знаных сучасных рэжысёраў і творчых труп ладзіцца ў Мінску другі раз.

Рэжысёрскі “вянок” выглядае надзвычай заманліва: расіянін Кірыл Сярэбранікаў – з “Мёртвымі душамі” М. Гогаля Латвійскага нацыянальнага тэатра; літовец Оскарас Каршуновас – з “Мірандай” паводле “Буры” У. Шэкспіра і “На дне” М. Горкага свайго тэатра; Крысціян Люпа – з “Персонай. Мэрылін” Драматычнага тэатра Варшавы; італьянскі рэжысёр Рамэа Кастэлучы, які наведае Мінск упершыню, – з пастаноўкай “Пра канцэпцыю Аблічча Сына Божага”...

Акрамя таго, Рускі тэатр Эстоніі прэзентуе “Адну летнюю ноч у Швецыі”; Польскі тэатр танца з Познані – пластычныя спектаклі “Мінус 2” і “Пустыня”; французы La Parade d’Octave – пастаноўку “Дзіцяці даюць паслабляльнае”.

У рамках форуму запланаваны праект «Лепшыя расійскія спектаклі – намінанты і лаўрэаты прэміі “Залатая Маска”». У яго ўвайшлі музычны спектакль “Шэрбургскія парасоны” Санкт-Пецярбургскага тэатра “Карамболь” у пастаноўцы Васіля Бархатава, “Нічыя доўжыцца імгненне” Расійскага акадэмічнага маладзёжнага тэатра ў пастаноўцы Міндаўгаса Карбаўскіса і спектакль “Запалі мой агонь” Тэатра.doc.

Цікава згадаць і яшчэ адну немалаважную акалічнасць, якой мусіць адзначыцца “ТэАРТ”: сёлета самыя дарагія кошты білетаў будуць зусім не на спектаклі культавых замежных “зорак”, а... на беларуска-польскі праект – спектакль “Амазонія”, пастаўлены мінскім рэжысёрам Ігарам Пятровым з удзелам маладых акцёраў – студэнтаў Акадэміі мастацтваў. 350 тысяч рублёў – вось вышыня той тэатральна-спартыўнай “планкі”, якую беларускім творцам неабходна будзе “ўзяць”.

Завершыцца форум яшчэ адной айчыннай “прэзентацыяй” – прэм’ерай спектакля “Ладдзя роспачы” У. Караткевіча, створанай пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Аўтар: Таццяна КОМАНАВА

Крыніца: газета “Культура”

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам