ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Урокаў вашых не забыць…
Казачныя метамарфозы беларускіх зорак

Арлоў прэзентаваў кнігу вершаў на беларускай лацінцы

Арлоў прэзентаваў кнігу вершаў на беларускай лацінцы
Іншыя навіны

24 верасня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" адбылася прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова "Свецяцца вокны, ды нікога за імі".


Дзве часткі кнігі склалі папярэднія паэтычныя зборнікі "Паром праз Ля-Манш" і "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся". У трэцяй частцы – неапублікаваныя вершы апошніх гадоў.

Акрамя аўтара, у кнігарні выступілі фундатар кнігі Павел Бераговіч і яе рэдактар – філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч.

У кароткай прадмове Уладзімір Арлоў адзначыў: "Бывае так, што збярэшся пісаць раман, раскладзеш перад сабой чыстыя аркушы паперы, а пачнуць пісацца вершы. Так адбылося і ў мяне. Давялося на некалькі гадоў адкласці прозу. Гэты зборнік стане своеасаблівай памяццю пра маё доўгае падарожжа да берагоў прозы".

Пісьменнік патлумачыў прысутным, чаму вырашыў выдаць кнігу на беларускай лацінцы: "Я збіраўся напісаць кнігу толькі лацінаю, без кірыліцы, але Ніна Мацяш мяне адгаварыла. І тады я вырашыў, што выдам зборнік паэзіі, надрукаваны дзвюма версіямі беларускага правапісу: і кірыліцай, і лацінкай. Мне вельмі хочацца, каб беларусы не забыліся на сваю лацінку, на якой былі створаныя многія вялікія творы мастацтва нашымі знакамітымі продкамі".

Афармляў кнігу Генадзь Мацур. Наклад выдання 500 асобнікаў.

Крыніца: Naviny.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам