ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Фестываль пейзажа, прысвечаны Міжнароднаму году лясоў
Струны шчодрага таленту

“Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” Ігнацыя Яцкоўскага

“Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” Ігнацыя Яцкоўскага
Іншыя навіны

Рэальны лёс Ігнацыя Яцкоўскага цікавейшы за легенду пра Паўлюка Багрыма.


У Варшаве выйшаў беларускі пераклад кнігі Ігнацыя Яцкоўскага “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды”. Менавіта ў гэтай кнізе даследчыкі напачатку ХХ ст. знайшлі верш “Заграй, заграй, хлопча малы”, аўтарства якога прыпісалі Паўлюку Багрыму.

Майстар Паўлюк Багрым сапраўды выкаваў жырандолю, якую можна пабачыць у Крашыне, а хрэстаматыйны верш напісаў паўстанец-эмігрант Ігнацы Яцкоўскі.

Легенда пра таленавітага паэта, якога за беларускі верш падлеткам забралі ў рэкруты, узнікла таму, што “Аповесць з майго часу…” лічылі мемуарамі, але пераклад кнігі на беларускую мову пераконвае, што гэта мастацкі твор, гэта драма з прыгодніцкімі элементамі. Тут і каханне, і ўцёкі з расійскім гусарам…

“…калі на самым досвітку каляска панства Войскіх пад’язджала да касцёла, ксёндз-пробашч Магнушэўскі ўжо пачаў набажэнства, калі ж ён зацягнуў звычайны ў гэтым выпадку гімн «Тваё, Хрысце, уваскрэсенне!», тры наладаваныя порахам марціры далі залп на дзядзінцы, і спуджаныя коні панства Войскіх панеслі. Стары Гжэсь, фурман, знянацку не здолеў даць рады, а лямант дзвюх дам у калясцы, выклікаючы яшчэ большае замяшанне, пагаршаў сітуацыю; тут расійскі гусарскі афіцэр, малады і зграбны…”, і далей усё, як у любоўным рамане.

А здарылася гэта каля касцёла ў Крашыне, і аўтар мае нагоду распавесці пра бунт сялян, які тут колісь адбыўся, пра следства. Так на старонках з’яўляецца і сапраўдны ксёндз Магнушэўскі, і выдуманы ягоны вучань Пётрак, які чытае славуты верш “Заграй, заграй, хлопча малы”.

Легенда пра Паўлюка Багрыма доўгі час засланяла цікавейшую за любую легенду гісторыю пра лёс самога Ігнацыя Яцкоўскага.

36-ці гадовы наваградскі адвакат вясною 1831 года далучыўся да Літоўскага паўстання, потым – 25 гадоў эміграцыі. “Powieść z czasu mojego, czyli Przygody Litewskie” выйшла па-польску ў Лондане ў 1854 годзе, у эмігранцкім асяродку, у друкарні Аляксандра Рыпінскага. Падрабязна пра ўсё гэта ў пасляслоўі да беларускага выдання “Аповесці…”, якое называецца “Нялёгкая дарога дадому”, піша даследчык Мікола Хаўстовіч. А беларускі пераклад “Аповесці…” з’явіўся ў Варшаве ў канцы 2010 года. Такою самаю, што ў прыжыццёвым выданні, засталася вокладка кнігі, адметнасць яе ў тым, што на ёй няма прозвішча аўтара. Каб адкрыць аўтарства “Аповесці з майго часу…”, даследчыкам спатрэбілася 40 гадоў.

Крыніца: Naviny.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам