ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”
Пушыстыя карціны

“Акадэмкніга” прапануе: кніжныя хіты гэтага лета

“Акадэмкніга” прапануе: кніжныя хіты гэтага лета
Іншыя навіны

Віктар Марціновіч. Ноч

Ноч(ь).jpg

Віктар Марціновіч – празаік, мастацтвазнаўца (дысертацыя па віцебскім авангардзе і творчасці Марка Шагала); выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Аўтар раманаў на рускай і беларускай мовах (“Параноя”, “Сфагнум”, “Мова”, “Сцюдзёны вырай” і “Возера радасці”). Новы раман “Ноч” быў напісаны па-беларуску і ўпершыню выдаецца на рускай мове ў аўтарскім перакладзе.

“Ноч” – гэта і антыўтопія, і раман-травелог, і роман-гульня. Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. У свабодным горадзе Грушаўка вада па раскладзе, адзіная газета “Газета” перапісваецца пад капірку і не працуе компас. Галоўны герой Кніжнік – уладальнік адзінай у горадзе бібліятэкі і апошняга сабакі. Узяўшы карту новага свету і том Герадота, Кніжнік адпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале…

Віктар Марціновіч. Сфагнум

Сфагнум.jpg

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся і ад крэдытораў, і ад крымінальнага вышуку. I ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі – багна.

Антуан дэ Сент-Экзюперы. Маленькі прынц (пераклад Ніны Мацяш)

Маленькі прынц.jpg

“Маленькі прынц” – філасофская казка, у якой чытач любога веку знойдзе тое, што адгукаецца ў яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш як на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.

Адзін з найвядомейшых твораў сусветнай літаратуры прапануецца па-беларуску ў перакладзе Ніны Мацяш.

Андрэй Горват. Прэм’ера

Прэм'ера.jpg

“Прэм’ера” заяўлена як “трагікамедыя ў дзвюх частках з антрактам”. Яе героі дзейнічаюць не ў вясковых дэкарацыях, як было ў дэбютнай кнізе Горвата “Радзіва «Прудок»”.

Ствараючы іранічную і лірычную “Прэм’еру”, аўтар скарыстаўся сваім досведам працы ў Купалаўскім тэатры.

Севярын Квяткоўскі. Каларадская пушча

Каларадская пушча.jpg

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі – тры словы, якія характарызуюць раман “Каларадская пушча”.

Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла іх выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.

У хітразаплеценым сюжэце ўяўнай будучыні чытач можа ўбачыць сучасны Мінск і нават болей – сучасную краіну, на якім бы кантыненце яна ні была.

Лілія Ільюшына. Ключ дарог. Пачатак

Ключ дарог.jpg

На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра – дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку – справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадаром Дарог, да таго ж звязаным са старажытнымі ведзьмакамі?..

Крыніца: Наша ніва

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам