ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Памяці загінуўшых будзем вартыя!

Адзін з самых моцных фільмаў пра вайну выйшаў у паўторны пракат

Адзін з самых моцных фільмаў пра вайну выйшаў у паўторны пракат
Іншыя навіны

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

zverstva_1.jpg.jpg

У цэнтры сюжэта – беларускі шаснаццацігадовы хлапчук Флёра, які праходзіць праз жах карнай акцыі фашыстаў і літаральна за два дні з жыццярадаснага падлетка ператвараецца ў сівога старога.

Сцэнар заснаваны на дакументальных фактах (кніга “Я з вогненнай вёскі”) і творы беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча "Хатынская аповесць"“Партизаны” і “Каратели”. Карціна здымалася сумеснымі намаганнямі “Мосфильма” і “Беларусьфільма” і выйшла ў пракат у 1985 годзе, да саракагоддзя Перамогі.

Фільм быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года. У 2017 годзе фільм адрэстаўравалі і паказалі на Венецыянскім кінафестывалі, дзе ён атрымаў узнагароду "Класіка Венецыі".

Flerka.jpg

Крыніца: budzma.by

Адрэстаўрыраваная копія

Чытайце таксама:

Навіны

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах

10 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням метадычнага забеспячэння работы публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Чэр 2021

Фонды бібліятэкі ўвесь час папаўняюцца, але найбольшую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць кнігі і экспанаты, якія трапляюць у галоўнае кнігасховішча краіны з уласных палічак саміх аўтараў ці іх нашчадкаў. Сёння мы рады прадставіць вам такое выданне.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”

9 Чэр 2021

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк розных краін і спецыялісты выдавецкіх і кнігараспаспаўсюджвальных арганізацый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111