“Ад усіх цяпер патомкі ёсць…”, – пісаў Максім Багдановіч у творы “Страцім-лебедзь”. Ёсць яны і ў класіка беларускай літаратуры. Гэта ўдзячныя чытачы і чытальнікі яго твораў, сярод якіх і ўдзельнікі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.
Студэнцкі тэатр з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка – даўні сябар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і заўсёдны ўдзельнік музейных мерапрыемстваў.
Дзень роднай мовы – асаблівае свята для “жываслоўцаў”, якія працуюць выключна па-беларуску і жывуць словам, бо, нават паводле Святога Пісання, на пачатку ўсяго было Слова. Таму тэатр падрыхтаваў адмысловую канцэртную праграму, якой хацеў бы падзяліцца ў першую чаргу з наведвальнікамі музея.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Удзел па папярэднім запісе
або па тэлефоне: (8 017) 355 22 95.