ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Інтрыга выставы “П’едэстал” раскрыта!
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на XXII Агульным сходзе членаў БАЕ

Абвешчаны прыём заявак на конкурс "Экслібрыс" імя Анатоля Сыса

Абвешчаны прыём заявак на конкурс "Экслібрыс" імя Анатоля Сыса
Іншыя навіны

У год, калі Анатолю Сысу споўнілася б 60 гадоў, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс для маладых літаратараў “Экслібрыс”. Сёлета конкурс будзе прысвечаны паэтычным творам.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты ва ўзросце да 35 гадоў. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.

У журы сёлетняга конкурсу ўвайшлі: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Нядбай, Уладзімір Сцяпан.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc (.docx) да 1 кастрычніка 2019 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ўвосень, да юбілею Анатоля Сыса. Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, дадатку “Літаратурная Беларусь” пры газеце “Новы Час”.

За ходам конкурсу сачыце на сайце http://lit-bel.org/.

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці. У 1977 годзе ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. У 1985 годзе Сыс пераехаў у Мiнск, дзе працаваў старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газеце “Дняпровец”. У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукаваная ў часопісе “Маладосць”. У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Памёр у 2005 годзе. Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі яго вершаў: “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989), “Сыс” (2002).

Штогадовы конкурс для маладых літаратараў "Экслібрыс" заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў 7 год таму і штораз мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову, другі (2013) – Янку Маўру, трэці (2014) – Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) – Рыгору Барадуліну, пяты (2016) – Антону Луцкевічу, шосты (2017) – 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе “Экслібрыс” быў прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам