ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
З легендамі – па Беларусі!
Дрэва Жыцця: пераемнасць традыцый і энергій

Аб зацвярджэнні Палажэння аб папячыцельскім савеце арганізацыі культуры

Іншыя навіны

У мэтах наступнага развіцця, папулярызацыі і падтрымкі нацыянальнай культуры і мастацтва Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2011 г. № 308 устаноўлена, што ў арганізацыях культуры могуць стварацца папячыцельскія саветы (далей – Саветы).


Дадзеным дакументам зацверджана Палажэнне аб папячыцельскім савеце арганізацыі культуры, якое ўстанаўлівае парадак яго стварэння і дзейнасці. У Палажэнні вызначана, што Савет садзейнічае папаўненню бібліятэчных фондаў, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк, прыцягненню пазабюджэтных і іншых дадатковых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і іншаму.

Членамі Савета могуць быць асобы, якія аказваюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу, робяць ахвяраванні або ажыццяўляюць арганізацыйную і метадычную падтрымку бібліятэкам, а таксама выдатныя дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, прадстаўнікі сферы аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны, навукі, сродкаў масавай інфармацыі, святары, іншыя прадстаўнікі грамадскасці і дзяржаўных органаў.

Рашэнне аб стварэнні (спыненні дзейнасці) Савета прымаецца кіраўніком бібліятэкі па ўзгадненні з заснавальнікам або дзяржаўным органам, у падначаленні якога знаходзіцца бібліятэка.

Поўны тэкст Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2011 г. № 308.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам