Законам Рэспублікі Беларусь ад 03.07.2011 № 281-З прынята новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”.
Закон устанаўлівае формы кантролю за выкананнем заканадаўства ў музейнай галіне краіны. З мэтай арганiзацыi ўлiку музейных устаноў, стварэння адзiнай базы даных аб дзейнасцi музеяў i прадстаўлення звестак пра іх прадугледжваецца вядзенне рэеестра музеяў. Трэцяя глава Закона “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь” дапоўнена артыкулам “Музеі пад адкрытым небам”.