ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Што трэба беларускаму пісьменніку, каб стаць вядомым пры жыцці?
Вернутае мінулае: феномен прафесара Л. Уладзімірава і распаўсюджванне яго ідэй

Аб мерапрыемствах з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года

Аб мерапрыемствах з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года
Іншыя навіны

23–25 лістапада ў г. Барысаве і Барысаўскім раёне адбудуцца памятныя мерапрыемствы з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года.


Праграмай памятных мерапрыемстваў прадугледжаны набажэнствы ў памяць загінуўшых у вайне 1812 года, правядзенне IV Міжнароднай канферэнцыі "Каладзееўскія чытанні", урачыстае адкрыццё дома І.Х. Каладзеева, адкрыццё памятнага знака "Смутак і пакланенне" на Брылёўскім полі, наведванне новай экспазіцыі, прысвечанай вайне 1812 года, у Барысаўскім аб’яднаным музеі.

Цэнтральныя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада 2012 г. на Брылёўскім полі і пачнуцца з міжнароднага мітынгу-рэквіема, у якім прымуць удзел члены арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць нашчадкі Напалеона Банапарта – Шарль Напалеон, генерал-лейтэнанта Карла Шыльдэра – Кацярына Абасава-Шыльдэр, генерала Аляксандра Сіславіна – Андрэй Жураўлёў-Сіславін, генерал-лейтэнанта Пятра Карнілава – Галіна Карнілава, прадстаўнікі Таварыства нашчадкаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года (Расійская Федэрацыя).

Па заканчэнні міжнароднага мітынгу-рэквіема адбудзецца паказальнае выступленне ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей на рацэ Бярэзіне.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да юбілею знакавай гістарычнай падзеі падрыхтаваны віртуальны праект “1812 год в истории Беларуси”, у адным з раздзелаў якога як унікальная калекцыя рэліквій вайны 1812 г. прадстаўлены электронныя копіі кніг з бібліятэкі І.Х. Каладзеева.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам