ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да ведама бібліятэк, якія выкарыстоўваюць Сярэднія табліцы ББК
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Аб Дзяржаўнай праграме ўстойлівага развіцця сяла на 2011–2015 гг.

Іншыя навіны

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2011 № 1299 зацверджаны пералік мерапрыемстваў на 2011 г., скіраваных на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011–2015 гг.


Да 31 снежня бягучага года плануецца завяршэнне камп’ютарызацыі 3 бібліятэк у аграгарадках Гродзенскай вобласці і 20 бібліятэк у аграгарадках Мінскай вобласці з арганізацыяй электроннай пошты і падключэннем да сеткі Інтэрнэт. Фарміраванне сеткі перасоўных установак і арганізацыя дзейнасці аўтаклубаў, бібліёбусаў, кіна- і відэаўстановак па абслугоўванні маланаселеных пунктаў, паэтапная камп’ютарызацыя 26 дамоў (цэнтраў) культуры ў розных рэгіёнах і шэраг іншых мерапрыемстваў па ўдасканаленні культурнага абслугоўвання насельніцтва на сяле.

Крыніца: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам