ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Наркотыкі – сучасная глабальная пагроза
Зварот выданняў, страчаных у гады вайны

Аб далучэнні Беларусі да інфармацыйнай сістэмы “Кампендыум”

Аб далучэнні Беларусі да інфармацыйнай сістэмы “Кампендыум”
Іншыя навіны

Беларусь, як краіна – удзельніца Еўрапейскай культурнай канвенцыі, далучылася да Інфармацыйнай сістэмы культурнай палітыкі Савета Еўропы “Кампендыум”.


Адпаведная дамоўленасць падпісана паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Генеральным дырэктаратам па пытаннях дэмакратыі Савета Еўропы.

Дамоўленасць вызначае дзеянні беларускага боку і Савета Еўропы па падрыхтоўцы інфармацыі аб стане і развіцці сферы культуры Беларусі для яе наступнага размяшчэння ў інфармацыйнай сістэме “Кампендыум”.

Кампендыум культурнай палітыкі і тэндэнцый яе развіцця ў Еўропе з’яўляецца транснацыянальным інтэрнэт-праектам, ініцыяваным у 1998 годзе кіруючым камітэтам па культуры Савета Еўропы. Ён ажыццяўляецца сумесна з Еўрапейскім інстытутам параўнальнай культуралогіі (ERICarts) і прадстаўляе культурную палітыку еўрапейскіх краін, яе тэндэнцыі, інструменты, а таксама звязаныя з ёй грамадскія дыскусіі.

Крыніца: Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам