ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

З цемры да святла!

22 Жні 2018

Гродзеншчына і асабліва Навагрудскі раён апошнім часам актыўна прапаноўваюць магчымым партнёрам трансгранічнае супрацоўніцтва і ўдзельнічаюць у конкурсе мясцовых ініцыятыў.

Навіны бібліятэк

Як Максім Багдановіч апынуўся ў ЗША

16 Жні 2018

Шматкультурны абсяг творчых зацікаўленняў песняра чыстай красы, прадстаўлены ў перакладчыцкай дзейнасці, літаратуразнаўчых і крытычных публікацыях, не ў апошнюю чаргу прадвызначыў шырокую геаграфію міжнароднага розгаласу самой спадчыны аўтара «Вянка». Намаганнямі архіўных росшукаў у розных краінах сёння яна мае патэнцыял да свайго істотнага пашырэння і фактаграфічнага ўзбагачэння, а значыць – змены ракурсаў асэнсавання.

Навіны бібліятэк

Калі ажываюць класікі

15 Жні 2018

Рэальнасць сённяшняга дня паказвае: у супрацьстаянні камп’ютар – кніга далёка не заўжды перамагае апошняя. Сучаснае пакаленне не разумее, чаму трэба чытаць класікаў. Якуб Колас, Экзюперы, Пушкін, Гогаль, Чэхаў не з’яўляюцца для школьнікаў бясспрэчнымі аўтарытэтамі.

Навіны бібліятэк

Хто жыў у доме Караткевічаў у Оршы?

14 Жні 2018

„У горадзе без тралейбусаў, над імклівай нямоўчнай ракой, на вуліцы Касманаўтаў – хата маці маёй, На вуліцы Касманаўтаў, дзе ўлетку бубняць чмялі, на самай мне любай вуліцы з усіх, што ёсць на зямлі…”, – пісаў Уладзімір Караткевіч пра дом сваіх бацькоў у Оршы.

Навіны бібліятэк

"Яна ўмела загойваць раны – людзей і роднай зямлі": біяграфія Цёткі

6 Жні 2018

Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовы, Банадысь Асака – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадскі дзеяч Алаіза Пашкевіч друкавалася пад мноствам імёнаў, але зараз яна найбольш вядомая нам пад ласкавым "Цётка".

Навіны бібліятэк

Анатоль Зэкаў “Птушыныя арэлі”

5 Жні 2018

Анатоль Зэкаў паспяхова зарэкамендаваў сябе ў многіх літаратурных жанрах, але ў апошнія гады ўсё больш схіляецца да дзіцячай літаратуры. Сведчаннем таму – кнігі “Як Гаўка ў космас збіраўся”, “Вожык вёз сараканожак”, “Безбілетны Зай”, “Азбуку мядзведзь вучыў”, “Лічба з літарай сябруюць”.

Навіны бібліятэк

Юрка Лявонны

1 Жні 2018

Ён марыў складаць тонкія, лірычныя, карункавыя вершы, але быў вымушаны ляпіць з сябе пралетарскага паэта, які любіць “барабанныя” творы Маякоўскага. Крыху больш свабоды адчуваў у прасторы прозы, дзе ў яго можна адшукаць нямала прыгожых рэчаў. Цікава, што ў апавяданнях паказаў сябе большым паэтам, чым у вымушаных рыфмаваных агітках. Таксама з’яўляўся аўтарам цікавых рэцэнзій на спектаклі, канцэрты і кінафільмы.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Жні 2019

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Размова з адвакатам аб правах і абавязках кіроўцы і пешахода

16 Кас 2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

“І радасць, і турботы, і святло…”

15 Кас 2019

З 15 кастрычніка па 27 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “І радасць, і турботы, і святло…”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Лужаніна (1909–2001).

111