ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вайна і права
“Ракуцёўскае лета” Максіма Багдановіча

6 аншлагаў і 1 200 кіламетраў – унікальны тур спектакля “Радзіва «Прудок»” па гарадах Беларусі

6 аншлагаў і 1 200 кіламетраў – унікальны тур спектакля “Радзіва «Прудок»” па гарадах Беларусі
Іншыя навіны

Двума аншлагавымі паказамі ў Гомельскім абласным драматычным тэатры 26 ліпеня завяршыўся гастрольны тур Купалаўскага тэатра “Палескія хронікі”. Жыхары чатырох гарадоў поўдня Беларусі мелі магчымасць паглядзець нашумелы спектакль “Радзіва «Прудок»”. Унікальны тур Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па Беларусі быў рэалізаваны пры падтрымцы кампаніі velcom | A1.

Гастрольны маршрут спектакля склаў 1 200 кіламетраў. Амаль суткі з 10 дзён тура 14 удзельнікаў творчай групы правялі ў дарозе і яшчэ 12 гадзін – на сцэне (і гэта без уліку часу на рэпетыцыі, мантаж дэкарацый і г. д.). У кожным з гарадоў паказы спектакля праходзілі з аншлагамі. Усяго на шасці паказах (па два – у Брэсце і Гомелі і па аднаму – у Пінску і Калінкавічах) пабывалі больш за 600 гледачоў. А сама пастаноўка абнавіла ўласныя рэкорды і адзначыла новыя юбілеі: так, у Пінску спектакль “Радзіва «Прудок»” быў прадстаўлены публіцы ў 50-ы раз, а агульная колькасць гледачоў, якія наведалі ўсе яго паказы з моманту прэм’еры, наблізілася да 5 000.

Prudok_1.jpg

“Гісторыя, якую перажыў і якой падзяліўся ў сваёй кнізе наш былы калега і вялікі сябар Андрэй Горват, па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай натхнення. А цяпер мы знайшлі яшчэ адну: гастрольны тур «Палескія хронікі», арганізаваны дзякуючы дапамозе velcom | A1, даў нам магчымасць апынуцца ў тых жа мясцінах, аб якіх расказваў аўтар, надыхацца тым жа паветрам, пазнаёміцца з жывымі прататыпамі персанажаў, якіх мы ўвасабляем на сцэне. Тур «Палескія хронікі» стаў для нас адметнай і вельмі эмацыянальнай падзеяй, і мы шчыра ўдзячныя кожнаму гораду і кожнаму гледачу”, – адзначыў рэжысёр спектакля Раман Падаляка.

Prudok_3.jpg

Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Радзіва «Прудок»” створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар расказвае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі. Выдадзеная ў 2017 годзе кніга з’яўляецца адным з самых папулярных твораў сучаснай беларускай літаратуры, які стаў часткай праекта Movabox і намінантам на атрыманне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

“Для нас вельмі важна, каб значныя культурныя праекты закраналі не толькі Мінск, але і рэгіёны Беларусі. Поспех гастрольнага тура «Палескія хронікі» даказвае, што спектакль “Радзіва «Прудок»” – гэта сапраўдны сучасны феномен беларускай культуры. Ён аб’яднаў выдатную кнігу з асаблівай гісторыяй стварэння, вялікі творчы рэсурс вядучага тэатра краіны і разнапланавую падтрымку з боку нашай кампаніі. У партнёрстве мастацтва і бізнесу заключаецца вялікі патэнцыял, таму velcom | A1 плануе развіваць плённае супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы”, – адзначыў кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom | A1 Віктар Пазнякоў.

Prudok_2.jpg

Спектакль, ролі ў якім выканалі акцёры Міхась Зуй, Дзмітрый Есяневіч і Святлана Анікей (яна адна ўвасабляе 8 персанажаў!), запамінаецца не толькі бліскучай акцёрскай работай. Яго атмасферу ствараюць і 50 арыгінальных музычных трэкаў, напісаных самімі акцёрамі ў складзе Pilip.studio (Міхась Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Віталь Кулеўскі), і намаляваныя ад рукі складаныя светлавыя праекцыі Глеба Куфцерына. Работа сцэнографа Кацярыны Шымановіч, якая распрацавала касцюмы да спектакля, была адзначана ганаровай прэміяй імя Івана Ушакова.

Спектакль “Радзіва «Прудок»” створаны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Яго прэм’ера адбылася на сцэне Купалаўскага тэатра 16 мая 2018 года. Генеральны партнёр пастаноўкі і тура "Палескія хронікі" – кампанія velcom | A1.

Крыніца: Новы час
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам