ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выйшаў зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк”
“Збіранне і чытанне кніг – не самыя кепскія звычкі”

19 і 20 красавіка адбудзецца фестываль “Горад і кнігі”

19 і 20 красавіка адбудзецца фестываль “Горад і кнігі”
Іншыя навіны

Запрашаем усіх ахвотных правесці выходныя на фестывалі “Горад і кнігі”. Гэта фестываль, які аб'ядноўвае ўсіх кніжнікаў горада.

Усіх, хто нешта робіць на літаратурную тэму: клубы і гурткі, сустрэчы, хатнія тэатры са спектаклямі на кніжную тэму, незвычайныя літаратурныя гульні, літаратурныя экскурсіі па горадзе, паэтычныя вечарыны, цікавыя акцыі ў выдавецтвах і крамах, унікальныя бібліятэчныя паслугі…

Бо ў нашым горадзе адбываецца вельмі шмат цікавых падзей! Кожны дзень, у бібліятэках і антыкавярнях, у крамках і кавярнях, у клубах і нават проста на вуліцы. Які ён – кніжны Мінск? Хто робіць наш горад кніжным?

Усе зацікаўленыя ў развіцці кніжнай культуры ў горадзе, прыцягненні да чытання, выданні і папулярызацыі якаснай літаратуры, распаўсюдзе яе праз бібліятэкі і крамы, хто піша сам або ведае таго, хто выдатна піша, хто робіць нешта цікавае ці толькі хоча рабіць – далучайцеся!

Як і летась, пройдзе літаратурны конкурс “10 + 10”. Гэтым разам ён будзе прысвечаны вершам і ілюстрацыі.

У межах прэміі “Ліхтар” па прыкладзе многіх літаратурных фестываляў “Горад і кнігі” працягне называць найлепшыя дзіцячыя і падлеткавыя кнігі года.

Стэнд “Звычайныя кнігі пра незвычайных дзяцей” стане праектам, і запрашае да дыялогу ўсіх, хто не баіцца складаных тэм.

Стартуюць два новыя праекты: “ЛітАфіша” і “ЧыталQ & A”.

У межах першага збіраюцца ўсе літаратурныя мерапрыемствы горада, а ў межах другога школьнікам прапануюцца сустрэчы з пісьменнікамі, якія абавязкова стануць класікамі.

У межах фестывалю на стэндзе “Акадэмкнігі” пройдуць аўтограф-сесіі і сустрэчы з аўтарамі: Людмілай Рублеўскай, Міхаілам Валодзіным, Ганнай Севярынец, Алесем Карлюкевічам, Ганнай Янкута, Антонам Ламаевым, Аркадзем Курамшыным, Надзеяй Кандрусевіч, Марыяй Мартысевіч, Паўлам Гушынцом, Андрэем Жвалеўскім, Яўгеніяй Пастэрнак, Паўлам Касцюкевічам.

Фестываль пройдзе 19–20 красавіка ў Навуковай бібліятэцы БНТУ (вуліца Якуба Коласа, 16).

Праграма

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам