ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Перадача кніг у дар
Злучае нас часінаў ніць: музеі Беларусі

100-годдзе Сіманава адзначылі ў Магілёве

100-годдзе Сіманава адзначылі ў Магілёве
Іншыя навіны

Па традыцыі Магілёў зноў сабраў пісьменнікаў, краязнаўцаў, вучоных, моладзь і проста тых, каму цікавыя творчасць і лёс Канстанціна Сіманава.


На працягу двух дзён у абласным цэнтры праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму пісьменніку і журналісту. Сёлета споўнілася 100 гадоў з яго нараджэння.

Для Магілёва ён, лічы, родны чалавек. У сваіх дзённіках Канстанцін Міхайлавіч пісаў: “Пачатак будучага разгрому немцаў пад Масквой быў пакладзены ў ліпеньскіх баях 41-га пад Магілёвам”. Аўтар часта прыязджаў у горад на Дняпры, бываў на месцах былых баёў, сустракаўся з іх удзельнікамі. Пасля смерці Сіманава ў жніўні 1979-га ў афіцыйным некралогу значылася, што пахаванне адбудзецца на Новадзявочых могілках. Але ён сам выбраў сабе месца, пакінуўшы завяшчанне развеяць яго прах на тым самым полі мужнасці, адкуль ён пісаў свае рэпартажы аб першых перамогах Чырвонай Арміі. “Сіманаўскі камень” з’явіўся на полі праз год з невялікім пасля смерці пісьменніка. Прыдатны валун выбралі пад Мінскам, а Алесь Адамовіч пасадзейнічаў дастаўцы яго ў Магілёў.

Імем Сіманава ў Магілёве названая вуліца, а яго жыццю і творчасці прысвечаны музейныя экспазіцыі ў тэхналагічным і агралесатэхнічным каледжах. З 2005 года Магілёўскае гарадское аддзяленне “Рускага таварыства” пры падтрымцы ўлад і грамадскасці аднавіла міжнародныя Сіманаўскія чытанні. Іх мэта – прыцягнуць увагу моладзі да літаратурнай спадчыны пісьменніка.

Чарговыя чытанні прайшлі ў Магілёве 27–28 лістапада пры падтрымцы аблвыканкама і расійскага пасольства ў Беларусі. Як расказала старшыня гарадскога аддзялення РГА “Рускае таварыства” Алена Апідовіч, у МДУ імя Куляшова адбыўся круглы стол і былі падведзены вынікі літаратурнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Сіманава і 70-годдзю Вялікай Перамогі. У абласной бібліятэцы імя Леніна прайшла сустрэча магіляўчан з пісьменнікамі, журналістамі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, гасцямі са Смаленска, Мінска, Гродна, Гомеля. Удзельнікі чытанняў аддалі даніну памяці абаронцам горада на Буйніцкім полі, пра мужнасць і адвагу якіх у ліпені 1941-га першым напісаў ваенны карэспандэнт Канстанцін Сіманаў у артыкуле “Горячий день”. А ў кінатэатры “Радзіма” паказалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Шчыра ваш Сіманаў”.

Аўтар публікацыі: Нэлі Зігуля.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам