ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы адсвяткавалі 880-годдзе Нізамі Гянджэві
Несмяротная паэма Дантэ

Знаёмства з цыгун працягваецца ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмства з цыгун працягваецца ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

23 лістапада ў адной з залаў бібліятэкі адбылася лекцыя на тэму “Цыгун – для здароўя і развіцця” і пачаўся семінар I ступені для пачаткоўцаў.

Сістэму Чжун Юань цыгун супрацоўнікам і чытачам бібліятэкі прадставіла сертыфікаваны інструктар Чжун Юань цыгун і працаўнік НББ Люцыя Тупчыенка-Кадырава. Яна коратка распавяла пра базавыя паняцці традыцыйнай кітайскай медыцыны і кітайскай культуры ў цэлым – дао, цы, інь-ян, пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі Чжун Юань цыгун – практыкай самаразвіцця і імідж-медыцынай.


Удзельнікі сустрэчы выканалі практыкаванні, накіраваныя на развіццё адчувальнасці далоней, пачалі асвойваць дынамічныя і асноўныя практыкаванні.

Семінар у бліжэйшы час працягнецца. Пасля яго завяршэння будзе арганізавана група для заняткаў анлайн або афлайн.

Для наведвання мерапрыемства карыстальнікам неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Расклад заняткаў і семінараў можна даведацца па тэлефоне: (8 029) 361 76 20.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам