23 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшло літаратурнае чытанне для малодшых школьнікаў “Знаёмства з кнігамі Мікалая Носава”.
Пачалося мерапрыемства з дэманстрацыі мультфільма, прысвечанага творчасці Мікалая Носава, чые творы напоўнены добрым гумарам, блізкія і зразумелыя дзецям. Прачытаўшы апавяданне “Жывы капялюш” і раздзел з рамана-казкі “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, хлопчыкі і дзяўчынкі пагрузіліся ў свет фантазій і прыгод.
Напрыканцы літаратурнага знаёмства дзеці намалявалі ўпадабаных герояў і атрымалі ў падарунак размалёўку “Нязнайка і яго сябры”.