ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чым жыве Нацыянальная бібліятэка Арменіі?
Эпоха праз адно імя

Знак падтрымкі: каля 800 выданняў – у дар бібліятэкам Ірака

Знак падтрымкі: каля 800 выданняў – у дар бібліятэкам Ірака
Іншыя навіны

11 ліпеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала камплект выданняў у дар Пасольству Рэспублікі Ірак у Рэспубліцы Беларусь.


Цырымонія адбылася ў рамках міжнароднай кампаніі па зборы дакументаў для папаўнення бібліятэчных фондаў іракскіх бібліятэк.

“Пасля таго як тэрарысты разбурылі бібліятэкі і спалілі велізарную колькасць кніг, мы вымушаны аднаўляць не толькі будынкі, але і фонды. Вялікую дапамогу ў гэтым нам могуць аказаць найбуйнейшыя бібліятэкі ўсяго свету”, – адзначыў прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Ірак у Рэспубліцы Беларусь Хасан Аль-Джанабі.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч выказала словы падтрымкі іракскаму боку: “Нічым не могуць быць апраўданыя варварскія дзеянні, у выніку якіх знішчаюцца фонды бібліятэк. Гэта – скарбніцы сусветных ведаў! Калі ж здарылася так, што бібліятэкі разбураныя, значыць, наш святы абавязак сумеснымі намаганнямі пастарацца папоўніць іх фонды і садзейнічаць умацаванню iх пазiцый у культурным жыцці краіны”.

У падарункавы камплект увайшлі кнігі гуманітарнай тэматыкі, навучальныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, зборнікі навуковых артыкулаў, даведачныя выданні, прамысловыя каталогі, навуковыя перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый і іншыя.

Многія кнігі выдадзены ў Беларусі і прадстаўляюць нашу краіну – яе культуру, эканоміку, экалогію, палітыку і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі. Важным крытэрыем пры падборы выданняў была наяўнасць публікацый, забяспечаных анатацыямі на англійскай мове, альбо англамоўных фрагментаў.

Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі пасольства выказалі падзяку за аказаныя падтрымку і дапамогу дыі пажадалі міру і згоды Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам