ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Даведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе
Энцыклапедыя. Нацыянальны праект

Зміцер Вайцюшкевіч стварыў калядны настрой у “Клубе кніжных прафесараў”

Зміцер Вайцюшкевіч стварыў калядны настрой у “Клубе кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

16 снежня музыка Зміцер Вайцюшкевіч наведаў “Клуб кніжных прафесараў”. У музеі кнігі сярод рукапісаў і старадрукаў дзеткі спявалі і танчылі. Кожны ўдзельнік атрымаў аўтограф ад знакамітага госця.

Спявак, музыка і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч – стваральнік песенных цыклаў на вершы Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Камоцкага і іншых беларускіх паэтаў.

Шмат песень з рэпертуару спевака адрасуецца дзецям. Сярод альбомаў, якія ім палюбіліся, – “Цацачная крама” (2001), “Калыханкі” (2007), “Мой сябра анёлак” (2009), “Малы і Мядзведзік” і “Малы і Білан” (2011).

Сёлета выйшаў новы альбом – “На Каляды”. Да аднайменнай песні створаны кліп, дзе па заснежаных вуліцах гуляе коцік і прыглядаецца да святочнага жыцця людзей. Раздрукаваныя выявы з кліпа з аўтографамі музыкі сталі памятным падарункам для удзельнікаў сустрэчы.

У музеі кнігі дзеткі спявалі разам са Змітром добра вядомыя і новыя песні. Мерапрыемства было арганізавана ў межах праекта “У госці да кніг”.

Мадэратар – Таццяна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Гуказапісы твораў Змітра Вайцюшкевіча можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі, праслухаць і нават захаваць на ўласны электронны носьбіт.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:
Зміцер Вайцюшкевіч – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам