ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрылася выстаўка “Тадэвуш RE:turn”
Палачанін

Зімовыя ўзоры

Зімовыя ўзоры
Іншыя навіны

14 студзеня ў дзіцячым пакоі бібліятэкі прайшоў майстар-клас “Зімовыя ўзоры”.


Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з займальнай тэхнікай мастацкага выразання з паперы – “выцінанкі”. Пад час заняткаў, ствараючы прыгажосць зімовай прыроды сваімі рукамі, дзеці выявілі фантазію і творчыя здольнасці.

У выніку ў кожнага дзіцяці атрымалася ўнікальная кампазіцыя са сняжынак.

Рухавыя гульні, загадкі, навагоднія вершы сталі выдатным дадаткам дзіцячага мерапрыемства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам