ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Будучыня за інтэлектам нацыі
Прэс-канферэнцыя міністраў па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Азербайджана

Зімовае падарожжа па старонках казак

Зімовае падарожжа  па старонках казак
Іншыя навіны

19 студзеня 2008 года ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства для дзяцей "Зімовае падарожжа па старонках казак".


Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў горад Казкаград, дзе іх чакалі вясёлыя прыгоды і сюрпрызы. На вуліцы "Снежнай" дзеці адгадвалі, з якой казкі прыляцелі сняжынкі. Наведаўшы вуліцу "Прафесійную", яны выбіралі прафесіі для казачных герояў, а потым самі ператварыліся ў спартсменаў і праводзілі гульню "Снежкі", удзельнічалі ў конкурсах "Збяры пралескі" і "Ялінка". На плошчы "Антарктычнай" маленькія вандроўнікі зрабілі сваімі рукамі з каляровай паперы пацешных пінгвінаў. Напрыканцы падарожжа на плошчы "Тэатральнай" адбыўся паказ казкі "Рукавічка", на якім дзеці самі сталі рэжысёрамі і акцёрамі. Бацькі назіралі за ўсім, што адбывалася, былі ўдзячнымі гледачамі і ўзнагародзілі маленькіх артыстаў гарачымі апладысментамі.
       
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам