ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Серыя анлайн-семінараў па прымяненні ў навуковым і адукацыйным асяроддзі электронных інфармацыйных рэсурсаў ProQuest
Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Жывая памяць аб гераізме народа: літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” (+відэа)

Жывая памяць аб гераізме народа: літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” (+відэа)
Іншыя навіны

5 мая, напярэдадні знакавага свята – Дня Перамогі, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылося літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці”, у рамках якога была ўрачыста адкрыта кніжная выстаўка “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”.

Беларусь у розныя перыяды свайго існавання перажыла мноства спусташальных войнаў. У навейшай гісторыі асабліва пакутнай стала Вялікая Айчынная вайна. Вялікую ролю ў дакладнасці апісання падзей ваенных гадоў адыграла трапнае, узвышаючае, натхняльнае слова пісьменнікаў і паэтаў. Менавіта яны, непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў, данеслі да сучаснага пакалення гісторыю чалавечых лёсаў і ўчынкаў людзей, ад якіх часам залежала жыццё. Літаратары ваеннага ліхалецця праўдзіва апісвалі ў сваіх творах атмасферу фронту, партызанскага руху, цяжкасці паходнага жыцця і жыцця ў тыле, моцнае салдацкае сяброўства, сапраўдны гераізм. Але ж асноўнай тэмай твораў пра вайну была абарона Радзімы.

Адкрыў мерапрыемства генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, адзначыўшы, што летась Нацыянальная бібліятэка з мэтай папулярызацыі матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне і захавання гістарычнай памяці аб перамозе народа правяла вялікую колькасць мерапрыемстваў і рэалізавала шмат праектаў, у тым ліку і міжнародных. Згадаць неацэнны ўклад, гераізм і бясстрашнасць пісьменнікаў і паэтаў – франтавікоў, выразіць павагу і падзяку ім дапамаглі выступленні запрошаных шаноўных гасцей: дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэя Дземянюка, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларускай літаратуры ХХ–ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Анатоля Трафімчыка, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова.

pamyac-5.jpg

Сумесна з Нацыянальным архівам Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала кніжную экспазіцыю “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, на якой прадстаўлены выданні і архіўныя матэрыялы ваеннага і пасляваеннага часу, сярод іх – творы пісьменнікаў-франтавікоў Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Янкі Брыля, Васіля Быкава і інш. у разнастайных жанрах прозы, такіх як апавяданні, памфлеты, аповесці, раманы, публіцыстычныя артыкулы. Росквіт творчага майстэрства вядомых паэтаў Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, Пятро Глебкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Васіля Віткі, Анатоля Вялюгіна, Міколы Сурначова, Анатоля Астрэйкі, Антона Бялевіча адлюстраваны ў прадстаўленых на выстаўцы зборніках. Адзін з цікавых экспанатаў – агульны зборнік паэзіі 1949 года выдання з аўтографамі вышэйзгаданых літаратараў.

Для ўсіх прысутных у выкананні Мікіты Залеўскага прагучаў “Майскі вальс” на словы паэта-франтавіка, артылерыста Міхаіла Гольдмана (Ясеня).

Літаратурная спадчына пісьменнікаў і паэтаў – франтавікоў заўжды будзе для нас жывой памяццю аб гераізме народа ў страшэнны час Вялікай Айчыннай вайны.

Азнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, прысвечанай творчасці беларускіх аўтараў – удзельнікаў ваенных падзей, можна да 22 чэрвеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

pamyac-4.jpg

Пра адкрыццё выставы глядзіце ў відэарэпартажах тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам