ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэканструкцыя дакументальнай спадчыны і бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў
Улік і захаванасць фондаў у публічных бібліятэках

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі

Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе да друку 11-ы выпуск зборніка навуковых артыкулаў «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі» і запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры Беларусі.


Да публікацыі ў зборніку прымаюцца матерыялы навуковага характару, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі.

Рэдкалегія зборніка просіць да 1 сакавіка 2009 года выслаць інфармацыю пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца работы, пасада, навуковая ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail) і тэму артыкула на адрас: k_susha@nlb.by.

Рукапісы артыкулаў прымаюцца ў электронным выглядзе да 1 мая 2009 года.

Рэдакцыйны савет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для друку. Рабочыя мовы– беларуская, руская, польская. Аб’ём артыкула– да 10-ці поўных старонак формату А4, надрукаваных праз1 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегль 14 пт.

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 7.1–2003 «Библиографическая запись. Библиографическое описание» і «Инструкции Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь по оформлению диссертации, автореферата и публикаций по теме диссертации»: спіс размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання ў тэксце, парадкавыя нумары спасылак напісаны ўнутры квадратных дужак (напрыклад: [1], [2]).

Кантактные тэлефоны:

(+375 17) 293-27-81 (Кірэева ГалінаУладзіміраўна, загадчык НДА кнігазнаўства);

(+375 17) 293-27-83 (Cуша Ксенія Віктараўна, вядучы бібліёграф НДА кнігазнаўства);

(+375 17) 293-26-12 (Рошчына Таццяна Іванаўна, бібліёграф НДА кнігазнаўства).

E-mail:

k_susha@nlb.by

kireeva@nlb.by

Навіны

Кнігі ў дар школе № 38 і яслям-саду № 92

16 Кас 2019

15 кастрычніка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам сярэдняй школы № 38 і ясляў-сада № 92 г. Мінска перадалі ў дар больш за 200 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала

15 Кас 2019

15 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася навуковая лекцыя “Кнігі да вынаходніцтва друку: нястомная праца перапісчыка” даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Букер-2019 атрымалі дзве пісьменніцы за раманы пра жаночую долю

15 Кас 2019

Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд зноў стала лаўрэатам Букераўскай прэміі, але на гэты раз званне найлепшага англамоўнага пісьменніка яна падзяліла з брытанкай Бернардыні Эварыста.

Навіны бібліятэк

Прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка на Украіне

15 Кас 2019

8 кастрычніка на радзіме вялікага Каменяра ў дзяржаўным гісторыка-культурным запаведніку “Нагуевічы” (Львоўская вобл., Украіна) адбылася прэзентацыя кнігі беларускага пісьменніка і гісторыка Юрыя Кур’яновіча “Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар” – першага беларускамоўнага выдання пра аднаго з выдатных прадстаўнікоў галіцкай інтэлігенцыі і адданага сына ўкраінскага народа Пятра Франко (1890–1941).

Навіны бібліятэк

111